Віць (рака)

рака ў Беларусі, прыток Прыпяці

Віць, канава Прабойная[2] — рака ў Калінкавіцкім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Віць
Характарыстыка
Даўжыня 70 км
Басейн 991 км²
Расход вады 3,2 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Нахаў Калінкавіцкага раёна
 • Каардынаты 52°13′30,60″ пн. ш. 29°43′50,20″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Тульгавічы
 • Вышыня 108,2[1] м
 • Каардынаты 51°45′49,50″ пн. ш. 29°40′31″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Калінкавіцкі раён, Хойніцкі раён
physical
Віць (рака)
Віць (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 70 км. Плошча вадазбору 991 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Нахаў Калінкавіцкага раёна, далей цячэ ў Хойніцкім раёне па нізіне Гомельскага Палесся. Прытокі — меліярацыйны канал Ізбынька (злева), невялікія ручаі і меліярацыйныя канавы. Упадае ў Прыпяць каля вёскі Тульгавічы Калінкавіцкага раёна.

Даліна невыразная, у нізоўі зліваецца з поймай Прыпяці. Да вёскі Барысаўшчына Хойніцкага раёна пойма двухбаковая; яе шырыня 200—300 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгаход у 3-й дэкадзе сакавіка.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25, 34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі правіць