Скалодзіна

рака ў Беларусі

Скало́дзіна[2], Скало́дзінка[2] — рака ў Мазырскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Скалодзіна
Характарыстыка
Даўжыня 42 км
Басейн 275 км²
Расход вады 1,1 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Зялёны Мох і Мазырскі раён
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Зялёны Мох
 • Вышыня каля 120[1] м
 • Каардынаты 51°55′31,10″ пн. ш. 28°43′13,10″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Шастовічы
 • Каардынаты 52°06′02,20″ пн. ш. 28°39′55″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,78 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Мазырскі раён, Петрыкаўскі раён
physical
Скалодзіна
Скалодзіна
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 275 км². Расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,78 м/км.

Асноўныя прытокі — рэкі Любіна і Крапіўная (праваруч).

Агульныя звесткі правіць

Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Зялёны Мох Мазырскага раёна, цячэ раўнінай Мазырскае Палессе, праз возера Глініцкае (у нізкай плыні). Упадае ў старарэчча на абалоне Прыпяці каля вёскі Шастовічы Петрыкаўскага раёна.

Даліна пераважна невыразная, зліваецца з навакольнай мясцовасцю, месцамі трапецападобная, шырыня 0,3—1,2 км. Абалона перарывістая, на асобных дзялянках чаргуецца па берагах, вузкая (0,1—0,2 км), у нізкай плыні зліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча звілістае і слабазвілістае. Шырыня ракі 5—7 м, ніжэй за возера Глініцкае месцамі больш за 11 м.

Найвышэйшы ўзровень вады ў канцы сакавіка, найбольшае перавышэнне (у сярэдняй плыні) над найніжэйшай межанню — 2,1 м. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 2 дні[3].

Каля ракі населеныя пункты Зялёны Мох, Крушнікі, Камень, Скалодзін, Глініца[1].

Зноскі

  1. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 23. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  2. а б БелЭн 2002.
  3. к // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Літаратура правіць

  • Скалодзіна, Скалодзінка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 23. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)