Астражанскі сельсавет
Астража́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Астражанка.
Астражанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лельчыцкі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Астражанка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 12 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 443 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 12 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Буйнавіцкага сельсавета[1].
Склад
правіцьНа момант скасавання сельсавет налічваў 6 населеных пунктаў:
- Вёска Астражанка
- Вёска Заполле
- Вёска Канапелька
- Вёска Мірнае
- Вёска Сом
- Вёска Убарцкая Рудня
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 443 чалавекі[2], з іх 98,0 % — беларусы, 1,6 % — рускія[3].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 283 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лельчицкого района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.