Пётр Фаміч Ракіцкі
Пётр Фаміч Ракіцкі (15 жніўня 1903, вёска Кустоўніца, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 21 кастрычніка 1977) — беларускі генетык. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1967), доктар біялагічных навук (1940), прафесар (1940). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973).
Пётр Фаміч Ракіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 1977 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, генетык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | генетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1927). З 1930 года старшы навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута жывёлагадоўлі, адначасова з 1932 года дацэнт кафедры генетыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1938—1948 гг. загадчык кафедры, дэкан факультэта, намеснік дырэктара Маскоўскага пушна-футравага інстытута. З 1949 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела заалогіі жывёлагадоўлі Комі філіяла АН СССР, у 1957—1960 гадах загадчык сектара біялогіі Усесаюзнага інстытута навуковай інфармацыі. У 1960—1969 гадах загадчык кафедры заалогіі пазваночных жывёл Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова з 1965 года загадчык лабараторыі тэарэтычнай генетыкі Інстытута генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР. У 1966—1977 гадах прэзідэнт Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя даследаванні ў галіне генетыкі і матэматычнай біялогіі. Сфармуляваў і эксперыментальна абгрунтаваў паняцце аб поле дзеяння гена. Праводзіў даследаванні па радыяцыйнай генетыцы. Даследаваў уплыў тэмпературнага фактару і рэнтгенаўскіх прамянёў на спадчынныя ўласцівасці жывых арганізмаў. Вывучаў узаемадзеянне паміж спадчыннасцю і адборам. Распрацаваў шэраг пытанняў па колькасных прыкметах і генетычным асновам селекцыі жывёл. Работы прысвечаны таксама пытаннях гісторыі і філасофіі біялогіі.
Дзяржаўная прэмія БССР 1974 за цыкл работ «Распрацоўка пытанняў статыстычнай генетыкі і ўкараненне матэматыка-статыстычных метадаў у біялогію», апублікаваных у 1964—1974 гг.
Асноўныя працы
правіць- Поле действия гена // Журнал экспериментальной биологии. 1929. Т.5, № 3-4.
- Практическое пособие по генетике. М., 1934.
- Основы вариационной статистики для биологов. Мн.: Изд-во Белгосуниверситета, 1961.
- Биологическая статистика. 3 изд. Мн.: Вышэйшая школа, 1973.
- Введение в статистическую генетику. 2 изд. Мн.: Вышэйшая школа, 1978.
Узнагароды
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Ракіцкі Пётр Фаміч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 284. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Ракіцкі Пётр Фаміч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 621. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Рокицкий Пётр Фомич Архівавана 28 студзеня 2020. (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
- Ученые Беларуси: Пётр Фомич Рокицкий (К 100-летию со дня рождения) (руск.) // Сайт НАН Беларусі
- Пётр Фаміч Ракіцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Рокицкий Пётр Фомич // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)