Халмянскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Даманавіцкім раёне Гомельскай вобласці БССР
Халмя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Даманавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Сямёнавічы.
Халмянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Даманавіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Сямёнавічы |
Дата ўтварэння | 1930 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны ў 1930 годзе ў складзе Азарыцкага раёна БССР. Цэнтр — вёска Холма. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сямёнавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Азарыцкага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.