Лельчыцы

гарадскі пасёлак у Беларусі

Лельчыцы[2] — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Лельчыцкага раёна, на рацэ Убарці. За 215 км ад Гомеля, 67 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі КалінкавічыОўруч (Украіна), аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Мазыром, Туравам, Глушкавічамі. Насельніцтва 11 393 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Лельчыцы
Царква Святой Тройцы
Царква Святой Тройцы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
19 студзеня 1622 года
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
  • 12 334 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2356
Паштовыя індэксы
247841
Аўтамабільны код
3
СААТА
3228551000
Лельчыцы на карце Беларусі ±
Лельчыцы (Беларусь)
Лельчыцы
Лельчыцы (Гомельская вобласць)
Лельчыцы

Айконім правіць

Існуе некалькі тлумачэнняў паходжання назвы паселішча. «Нашы продкі-палешукі калісьці з’яўляліся ўласнасцю графа Чыцкага. Граф быў багатым. Дзесяткі тысяч дзесяцін зямлі меў ён на Украіне і Беларусі. Тысячы сялян працавалі на яго. Славіўся граф і сваёй жорсткасцю: за малейшую правіннасць караў сялян розгамі, ссылаў у аддаленыя, глухія месцы, аддаваў у рэкруты. Быў гэты граф жорсткі не толькі да сялян, але і сваёй роднай дачкі. Аднойчы да графа ў госці прыехаў ваявода з Брэста. Папрасіў ён у графа рукі дачкі. Граф быў не супраць парадніцца з ваяводай. Але супрацівілася дзяўчына. Раззлаваўся бацька і аддаў загад адвесці яе на Палессе, у глухую вёску Балотнае. Маўляў, няхай пажыве там, розуму набярэцца. Алена, так звалі дачку графа, заплакала. Але ўпрошваць яго не стала. Ведала нораў бацькі. Праз два дні яна з няняй Васілісай Капітонаўнай выехала з Кіева ў вёску. Ехалі доўга. Калі прыехалі, барадаты аканом Архіп Назарыч ветліва запрасіў гасцей у дом. Ён прывёў Алену з няняй у пакой, усланы дыванамі і мядзведжымі скурамі. На другі дзень Алена пазнаёмілася з вёскай, людзьмі. Прыйшоўшы дамоў, сказала няні адно слова: глухамань. I вось аднойчы ў вёску прыехаў граф, а з ім і ваявода. Гэты дзень стаў ракавым у жыцці дзяўчыны: бацька з ваяводам пілі многа, да поўначы. Затым, уваліўшыся ў пакой дзяўчыны, бацька абвясціў: „З сённяшняга дня ваявода твой муж“. Ваявода прыблізіўся да дзяўчыны, хацеў абняць і пацалаваць. Дзяўчына вырвалася, выбегла ў суседні пакой і горка заплакала. Што рабіць, думала яна, заліваючыся слязьмі. Бацька з ваяводам усё настойлівей і настойлівей стукалі ў дзверы. Алена рэзка ўзнялася, абвяла позіркам рэчы, якія знаходзіліся ў пакоі, і выскачыла ў вакно. Да самай раніцы шукалі дзяўчыну па вёсцы. Але безвынікова. І толькі, калі развіднела, Архіп Назарыч заўважыў на беразе ракі, дзе любіла лавіць рыбу Алена, белую хусцінку. Выцягнулі дзяўчынку з рэчкі на другі дзень. Граф загадаў упраўляючаму маёнтка пабудаваць царкву на тым месцы, дзе стаяў дом, а вёску перайменаваць у памяць дачкі Ленчыцамі. …Дзяўчына вельмі любіла жыхароў вёскі, заўсёды аказвала дапамогу простаму чалавеку ў бядзе. Гэтым жа плацілі і сяляне. І часта называлі яе не Ленай, а Лялькай. Вось адсюль і пайшло — Лельчыцы».

Паводле іншага падання, некалі ўладарыў у гэтых мясцінах польскі пан Чыцкі. І была ў яго тут уласная смалакурня і рудаплаўня. Неяк вясною прыехаў пан на Палессе не адзін, а з 12-гадовай дачкой Аленай. Аднойчы раніцай пабегла Алена гуляць да рэчкі. Ды так і не вярнулася дамоў. Ніхто не заўважыў, як яна ўтапілася ў рэчцы. Пан вельмі любіў сваю адзіную дачку. Таму ў памяць аб ёй пабудаваў на беразе ракі капліцу, у якой пахаваў Алену. Месца гэтае сталі называць у народзе Лены Чыцкай, у выніку моўных змен атрымалася назва Ленчыцы. І сапраўды, ёсць глыбокае месца на Убарці (каля 400 м ніжэй моста на злучэнні дзвюх праток ракі), дзе нібыта ўтапілася Лена, якое і цяпер яшчэ завецца Панскім кадаўбам. Мястэчка ж сталі зваць Ленчычы. З часам назва трансфармавалася: Ленчыцы — Лельчыцы. Пісьмовых звестак пра пана Чыцкага не знойдзена. Гэта мог быць аканом ці іншы адміністратар маён. Убарць. Такая легенда існуе і ў адносінах да іншых месцаў. Гэтак, напрыклад, абгрунтоўваецца назва Хоцімска, з тым толькі адрозненнем, што загінулую ў дзень свайго вяселля панскую дачку звалі Хацімой.

Згодна з яшчэ адной версіяй, паходжанне айконіма звязана з міграцыйнымі працэсамі і этнічнымі сувязямі, якія існавалі паміж рознымі родамі і плямёнамі. Інакш кажучы, многія геаграфічныя назвы маюць падабенства з этнічнымі найменнямі гэтых родаў ці плямёнаў. Прыкладаў можна прывесці шмат. Так, этнонім ленчычане цікава параўнаць з тапонімам Лельчыцы, які ў ранейшых мясцовых гаворках гучаў як Ленчыцы (ад першапачатковага Ленчычы).

Паводле слоўніка Уладзіміра Даля, Лель, Лялько — назва язычніцкага старажытнаславянскага бажаства (бога) шлюбу, падобнага да Купідона; у паданнях іншы раз ён падаецца ў выглядзе белага бусла. З гэтым імем звязаны і дзеяслоў лялеяць — песціць, ашчаджаць, як немаўля. А. Ф. Рогалеў лічыць: буслы (лелі), адлятаючы ў вырай, збіраліся купна ў гэтай мясціне, таму і назва мястэчку дадзена Лельчыцы. Паводле энцыклапедычнага слоўніка Ф. А. Брокгаўза і І. А. Ефрона, Лель — імя прыдуманага польскімі міфолагамі славянскага язычніцкага бога, які нібыта памінаецца ў вясельных песнях. Корань Лель сустракаецца і ў іншых назвах: Лелікава, Лелюкі, Лелюгі, Лялюшаўцы (вёскі адпаведна Кобрынскага, Іўеўскага, Шумілінскага і Шчучынскага р-наў Беларусі). Прыведзеныя назвы па сваёй структуры і будове нагадваюць тыя геаграфічныя імёны, якія паходзяць ад прозвішчаў і мянушак.

Цікавая легенда прыведзена ў аповесці Эдуарда Скобелева: «Захватив Киев, стали баскаки мучить русских людей, мстить за то, что они сражались храбро и побили находников неисчислимо. Одним ломали кости, других жгли каленым железом, третьих варили в котлах. И вот кто-то из князей, не вытерпев пыток, проговорился, будто негде в лесах сховали волхвы еще при князе Владимире золотой лик Леля, лесного бога, ростом в четыре аршина. Изумились баскаки, велели своим воинам разыскать сокровище. Близкой казалась лакомая пожива. А вышли дальние дороги… Три года кружили вороги по лесам, заглядывали в каждую вёску, в каждое посельце, подсылали лазутчиков — выведать, где спрятано золото. И вот что-то, верно, нанюхали. Подступили зимою с огромною ратью, потому что летом не пройти не проехать было в полешские пределы. Откуда, однако, что взялось: не было русских воинов и появились — будто грибы наросли. Преградили путь вражьему войску. И хоть сами пали, но и ворогов положили немало, смутив уцелевших своей доблестью. Но все же добрались баскаки до заветного острова и уже похвалялись удачей, и уже ладили сани, чтобы везти добычу ханам, да вот докука: болота вокруг острова не замерзали, горячие ключи там или что, но темнели бездонные хляби, и через них было не перескочить. Погнали баскаки воинов вплавь, но те потонули в ледяной воде. И отступили баскаки, лопоча: „Лельчи, Лельчи“… Повторяли, знать, по-своему в страхе имя нашего бога. Так вот и стало прозываться место, где остановилось поредевшее вражье войско, — Лельчицы…»

Айконім Лельчыцы можна звязаць са словам лен — зямельным ўладаннем, якое давалася каралём у пажыццёвае карыстанне. Акрамя таго, гэтым словам у Еўропе называлася адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, а таксама падатак, які збіраўся з аднайменнага зямельнага ўладання.

Гісторыя правіць

Ёсць падставы лічыць, што паселішча існавала ўжо ў XV ст. Так, 31 мая 1412 г. вялікі князь літоўскі Вітаўт падараваў свой удзел Убарць з усімі сёламі (без іх пераліку) віленскаму біскупу Мікалаю і яго пераемнікам. Паводле рэестра падымнага з Убарці «ў Кіеўскім павеце» за 1581 г., у ёй было 10 сёлаў, якія цалкам пералічаны ў інвентары маёнка Убарць 1763 г., і сярод іх — с. «Лейчыцы». Акрамя гэтага, 8 жніўня 1567 г. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст сваім прывілеем дазволіў віленскаму біскупу Валяр’яну на яго просьбу заснаваць у маёнтку Убарць мястэчка, пасяліць там людзей, арганізаваць штотыднёвыя таргі ў чацвер і вольныя кірмашы адзін раз на год у дзень Трох Каралёў, а таксама мець корчмы. Прывілей не змяшчае назвы мястэчка, але, верагодна, яно ў той час было заснавана каля панскага двара Лельчыцы, які ўпершыню ўпамінаецца ў 1622 годзе.

Хроніка правіць

  • 19 студзеня 1622: Лельчыцы («Lelczyce»), «двор з сялом» Убарцкай вол. Мазырскага пав. ВКЛ. Уласнасць каталіцкай царквы ва ўладанні віленскага біскупа
  • 25 красавіка 1650: Лельчыцы, с. Царква, царкоўныя парафіі. Царкоўныя млын і фолюш на Убарці
  • 1692: Лельча («Lelcza»). Паводле карты Д. Н. Тралажэ дэ Тылемонт «Каралеўства Польскае», паселішча на Валыні. Дакладна не вызначана
  • 1720: Лельча («Lelcza»). Паводле карты Ё. Хомана «Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае», паселішча на Валыні. Дакладна не вызначана
  • 1753: Лельча («Lelcza»). Паводле карты І. М. Пробста «Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае», паселішча Брэсцкай зямлі ў меркаваным рэчышчы Убарці побач з Олеўскам. Дакладна не вызначана
  • 1756: «Убарць», мяст. 10 міль (ад мяст. Славечна). Зімовы пастой атрада карнікаў на чале з паручнікам Нікадзімам Панятоўскім, накіраванага на ўдушэнне паўстання сялян у суседняй Камянецкай воласці
  • 1758: Увядзенне на пасаду лельчыцкага пароха ксяндза Стэфана Загароўскага. Папярэднім парохам быў ксёндз Ян Загароўскі
  • 3 студзеня 1763: «Лейчыцы» («Leyczyce»), двор і сяло сталовага маёнтка Убарць Мазырскага павета Віленскага біскупства. У сяле 59 дымоў, 187 сялян мужчынскага полу (імянны спіс). Царква, карчма, млын. «У Лейчыцах устанавіць кірмашы, як здаўна бывала на Сёмуху, а новыя на: Ганну, Пакровы, рускага Мікалая, Васіля і Грамніцы». Магчыма, мястэчка у маёнтку Убарць з часам заняпала
  • 1770: Лельча («Lelcza»). Паводле «Новай генеральнай карты ўсёй Польшчы, Вялікага Княства Літоўскага і суседніх краёў» Б. Фоліна, паселішча на левым прытоку р. Вуша пад назвай Дзярэў. Дакладна не вызначана
  • 1775: «Убарць» («Uborc»), панскі двор, маёнтак Віленскага біскупства. 49 дымоў (48 «хлопскіх» і дым прэсвітэра)
  • 28 студзеня 1777: Лельчыцы («Lelczyce»), сяло парафіі Лельчыцкай царквы Тураўскай дыяцэзіі Убарцкага дэканата. 40 хат. Уніяцкая Троіцкая царква пад патранажам віленскага біскупа Ігнація Масальскага
  • 14 лютага 1787: Лельчыцы («Lelczyce»), сяло, 50 хат, царква
  • 1789: 59 дымоў (1 панскі двор, 53 грунтавыя, 4 халупнікаў і дым плябаніі), 393 жыхары.
  • 1790: «Уборць, або Лельчыцы», маёнтак Петрыкаўскай парафіі. Уласнасць каталіцкай царквы ва ўладанні віленскага біскупа.
  • 16 лютага 1795: Лелчыцы («Лелчицы»), прапісное сяло казённага маёнтка Убарць Мазырскага павета Расійскай імперыі
  • 18 лістапада 1797: Лельчычы («Лельчичи»), сяло сенатара Якава Сіверса
  • 30 студзеня 1798: «Лелчыцы», сяло Мазырскага павета Мінскай епархіі.
  • 1800: Лельчыцы, сяло маёнтка Убарць, падараванае графу Якаву Сіверсу з уладанняў Віленскага біскупства. 60 двароў хрысціян; 1 дв. яўрэяў; 11 мужчын і 8 жанчын чыншавай шляхты. 2 рудні. Млын з адным паставам. Праваслаўная царква.
  • 1808: Лельчыцы, маёнтак У выніку падзелу маёнтка Убарць на часткі яго купіў стацкі саветнік Іван Мезенцаў
  • 1815: Лельчыцы, маёнтак. Іван Мезенцаў прадаў яго ў растэрміноўку Вікенцію Казарыну
  • 1834: Лельчыцы, сяло
  • 27 жніўня 1843: Лельчыцы, маёнтак па спадчыне Іосіфа Казарына, былога межавога суддзі Бабруйскага павета
  • 10 лістапада 1844: Лельчыцы, сяло і эканомія, маёнтак памешчыка Іосіфа Казарына. У сяле 45 сялянскіх гаспадарак, 250 жыхароў
  • 24 мая 1846: Лельчыцы, маёнтак памешчыка Іосіфа Казарына ў адміністрацыйным кіраванні памешчыка Іосіфа Гельтмана
  • 31 сакавіка 1847: Лельчыцы, сяло, фальварак, маёнтак памешчыка Іосіфа Казарына ў адміністрацыйным кіраванні памешчыка Іосіфа Гельтмана. У сяле 43 цяглыя гаспадаркі, 250 жыхароў
  • 9 мая 1848: Лельчыцы, мястэчка і маёнтак. Новы і стары панскія дамы, свірны, флігель з кухняю, стайня, хлеў, сад, а таксама карчма, два млыны з плацінамі, запасны сельскі магазін. Маёнтак перададзены ў арэнду памешчыку Отану і Эмілі Навакоўскім разам з Харэвічам
  • 1 студзеня 1849: Лельчыцы («Лельчицы»), сяло 58 двароў., царква
  • 1850 (1866): «Лельчицы», сяло, пры рацэ Убарць. 64 двары, панскі двор, царква, могілкі
  • 8 лістапада 1854: Лельчыцы, маёнтак. Для папаўнення адкупной нядоімкі па казённых падрадах прызначаецца ў публічны продаж
  • 18 верасня 1855: Лельчыцы, мястэчка і маёнтак. Адміністратарам маёнтка прызначаецца суседні памешчык Павел Навіцкі. Святар Дзмітрый Падольскі
  • 28 студзеня 1858: Лельчыцы, маёнтак. На публічных таргах яго купіў памешчык Уладзіслаў Грыгаровіч
  • 16 сакавіка 1859: За парушэнне працэдуры правячы Сенат скасаваў вынікі таргоў. 15 верасня: Новы вопіс маёнтка. Паводле карты, Лельчыцы («Lelczyce»)
  • 17 ліпеня 1860: Лельчыцы, маёнтак. На публічных таргах яго купіў тытулярны саветнік Леанард Зянкевіч
  • 1862: Лельчыцы, мястэчка і маёнтак. У мястэчку 45 сялянскіх гаспадарак
  • 1863: Лельчыца («Лельчица»), прыход
  • 20 сакавіка 1865: Лельчыцы, маёнтак праданы адстаўному інжынеру падпаручніку Івану Ахраменку
  • 1866: 64 двары, 267 жыхароў. Царква, сінагога. Будаўніцтва на сродкі земства трохкласнай царкоўна-прыходскай школы.
  • 1867: Лельчыцы, мястэчка і фальварак. Троіцкая царква. 49 вёрст ад Петрыкаўскага касцёла. У мястэчку 321 праваслаўны; 4 каталікі
  • 18 лістапада 1868: Лельчыцы, мястэчка, 45 двароў сялян-уласнікаў і 11 двароў арандатараў зямлі
  • 1 студзеня 1870: Лельчыцы, сяло, царкоўнае таварыства і маёнтак Лельчыцкай воласці, памешчыка Ахрэменкі. 143 селяніны-ўласнікі. Царква
  • 7 студзеня 1871: Лельчыцы, мяст. і маён. пам. І. Ахрэменкі безвынікова выстаўляўся ў Віленскім губ. праўленні на публічныя таргі, якія не адбыліся з прычыны няяўкі пакупнікоў. Эканамічныя будынкі: зруб для панскага дома, пладовы сад, у якім 25 груш і 5 яблынь, вадзяны млын на 2 колы, будынак былой карчмы з хлявом. Адм. «Леньчыцкага маёнтка» пам. Брадовіч здаў у 6-гадовую арэнду сад эканоміі жых. мяст. Івану Хілько.
  • 14 сакавіка 1874: Пажар, у выніку якога згарэў вадзяны млын у Новым фальварку маён. Лельчыцы. 14 траўня: Лельчыцы, мяст. і маён. На публічных таргах у Мінскім губ. праўленні яго купіў маёр расійскіх войскаў граф Іосіф Тышкевіч.
  • 1875: Лельчыцы, маён. пам. графа Іосіфа Тышкевіча. Зямлі: 1839 дзес. прыдатнай, 11517 дзес. лесу і 19846 дзес. непрыдатнай.
  • 1878: Лельчыцы, мяст. Школа з шавецкім, кравецкім і кавальскім рамёствамі. Сел. фельчар Паўлоўскі.
  • 1879: Лельчыцы, с. Свята-Троіцкая царква, ц. прыхода. У валоданні прычта 84 кавалкі зямлі. Штатнае нар. вуч.
  • 4 красавіка 1881: Законавучыцель мясцовага нар. вуч. святар Павел Шыманоўскі.
  • 10 снежня 1883: План зямлі Лельчыцкай Свята-Троіцкай царквы.
  • 1885: Кліравая ведамасць Лельчыцкай Свята-Троіцкай царквы.
  • 1886: Лельчыцы, с. і мяст. Лельчыцкай вол. У с. 67 дв., 425 жых. Вал. праўленне, 78 вёрст ад пав. горада. Царква, школа. У мяст. (1 вярста ад с.) сінагога, яўр. школа, млын.
  • 1889: «Лельчицы», маён., мяст. і с. Царква, нар. вуч. Верагодна, гэтым часам с. Лельчыцы злучылася з мяст. Лельчыцы, бо пазней яны асобна не ўпамінаюцца.
  • 1890: Лельчыцы, мяст., ц. Лельчыцкай вол.
  • 1892: Прыстань на Убарці. Будаўніцтва новай драўлянай на каменным падмурку праваслаўнай Свята-Троіцкай царквы сіламі прыхаджан з ляснога матэрыялу графа Тышкевіча на сродкі царквы.
  • 6 верасня 1896: Лельчыцы, мяст. Заснаванне штогадовага кірмашу.
  • 1897: Лельчыцы, мяст., сумежна з маён. Лельчыцы графа Тышкевіча, пры паштовай дарозе ў Мазыр. Прыходская царква, нар. вуч., вал. праўленне, яўр. малітоўная школа, фельчарскі пункт, збожжазапасны магазін. Вадзяны млын, 2 крамы дробнага гандлю. Кірмашоў не бывае. 3 краўцы, 2 шаўцы, 3 сталяры. Піцейная ўстанова. 164 дв., 897 жых. (449 муж. і 448 жан.). Паводле Яўр. энцыкл., 890 жых., з іх 180 яўр. Лельчыцы, маён., на зямлі графа Тышкевіча, пры паштовай дарозе ў г. Мазыр, пры р. Убарць. Сумежна з мяст. Лельчыцы. 3 дв., 8 жых. (3 муж. і 5 жан.).
  • 1899: Лельчыцы, с. Свята-Троіцкая царква. 84 сялян. дв., 671 прыхаджанін (337 муж. і 334 жан.).
  • 1903: Кліравая ведамасць Лельчыцкай Свята-Троіцкай царквы.
  • 7 траўня 1907: Лельчыцы, мяст. Жонка начальніка мясцовага паштовага аддзялення Лізавета Вяржбіцкая, якая жыла тут ужо два гады, атрымала дазвол на арганізацыю гандлю кніжкамі і карцінамі і наняла адмысловую краму, што належала мешчаніну Хаіму Біберману, на галоўнай вуліцы мяст.
  • 1909: Лельчыцы, мяст., ц. Лельчыцкай вол. Мазырскага пав. 79 вёрст ад ц. пав. і тэлеграфнай установы. 170 дв., 1216 жых. Будаўніцтва касцёла на сродкі графа Тышкевіча. На скураным з-дзе Лельчука на працягу года апрацавана 300 скур.
  • 1910: Лельчыцы, мяст. Гарбарны з-д. Устаноўка першага тэлеграфнага апарата. 1911: Паводле этнаграфічнай карты праф. Т. Д. Фларынскага, паселішча (без подпісу) паказана як маларус. са значнай колькасцю пол. і яўр. жых. Перавод Лельчыцкага нар. двухкласнага вуч. у склад земскіх з увядзеннем пасады трэцяга настаўніка. Паслугамі Лельчыцкай бальніцы на 10 ложкаў за год карысталіся 189 чал., з якіх 3 памерлі
  • 1914: Земскі ўрач Лельчыцкага ўчастка Вера Старжынская. Начальнік Лельчыцкага паштова-тэлеграфнага аддзялення Ермалай Скрыпуць.
  • 1915: «Лельчицы», с. 60 дв. Царква.
  • 21 лютага 1916: Лельчыцы, м. Лельчыцкай вол. 288 гас., з іх 1 гас. бежанцаў. 1494 жых. (673 муж. і 821 жан.). З іх сваіх і найманых работнікаў: 269 муж. і 453 жан. Жывёла: 189 коней, 171 цяглы вол, 421 карова, 17 быкоў (бугаёў), 684 авечак і бараноў, 438 свіней і парсюкоў. Не мелі: работнікаў муж. 75 гас., коней — 16 гас., пасеваў — 111 гас. Засеяна: 162, 9 дзес. (1260, 25 пуды) азімага жыта, 27, 9 дзес. (248,25 пуда) ячменю, 26,3 дзес. (116,75 пуда) яравога жыта, 0,5 дзес. яравой пшаніцы, 29,7 дзес. (275,5 пуда) аўса, 11, 3 дзес. (35 пудоў 7 фунтаў) проса, 117,5 дзес. (675,5 пуда) грэчкі, 50,6 дзес. (4142 пуды) бульбы, 9,7 дзес. (36 пудоў 30 фунтаў) лёну, 8,5 дзес. (56 пудоў 28 фунтаў) канапель, а ўсяго — 444,9 дзес.
  • 1917: Лельчыцы, маён. графа Фелікса Тышкевіча (24000 дзес.). Захоплена сялянамі 2000 дзес. сенажацяў. Свята-Троіцкая царква. 234 дв., 1080 прыхаджан (549 муж. і 531 жан.). Лельчыцы, мяст. і маён. Лельчыцкай вол. У мяст. 229 дв., 1506 жых. (772 муж. і 734 жан.): 1129 бел., 377 яўр. У маён. 1 дв., 18 жых. (12 муж. і 6 жан.): 18 пал. Абвяшчэнне ў мяст. Лельчыцы Сав. улады, неўзабаве скасаванай у выніку ням. акупацыі.
  • 1919: Устанаўленне ў мяст. Сав. улады, неўзабаве скасаванай у выніку паўстання пры наступленні пол. войскаў. 29 жніўня: ц. Лельчыцкай вол. Гомельскай губ.
  • 1920: Лельчыцы, мяст., ц. Лельчыцкай вол. Гомельскай (з 10 жніўня — Мінскай) губ. 1065 жых. Забойства некалькіх чырвонаармейцаў, што трапілі ў пол. палон, і выдача акупантам часткі чырвоных партызанаў пры ўдзеле мясцовых жых. Пры наступленні Чырвонай Арміі частка мясцовых жых., якія нашкодзілі Сав. уладзе, адышла разам з пол. войскам, частка падалася ў атрады Булак-Балаховіча, частка займалася ў гэты цяжкі час рабаваннем і кантрабандай. У мяст. шмат дамоў спалена, а што засталіся — былі без акон і дзвярэй. 14 ліпеня ствараецца вал. рэўком. Выбары с/с. 9 лістапада балахоўцам удалося захапіць ц. вол. на 10 дзён, пакуль не былі выгнаны часцямі Чырвонай Арміі. 5 снежня ствараецца вал. камітэт. 1921, чэрвеня 16: Лельчыцы, мяст. Лельчыцкай вол. Мазырскага пав. (пазней — акругі) БССР. Школа. Б-ца. 1923: 1360 жых., з якіх 640 чал. жывуць за кошт нясельскіх заняткаў. 5 крам.
  • 17 ліпеня 1924: Лельчыцы, в., ц. с/с і Лельчыцкага р-на, утворанага замест скасаваных Лельчыцкай і Буйнавіцкай вал. 306 гас., 1659 жых.
  • 1925: Лельчыцы, мяст. 306 гас., 1659 жых. Школа на бел. мове: 211 вучняў (137 хлопчыкаў і 74 дзяўчынкі): 99 бел., 2 рус., 102 яўр., 4 пал. Агарод 1,3 дзес. Бальніца на 7 ложкаў; 1 урач, 1 фельчар, 1 акушэрка. Спажыўт-ва Мазырскага Райсаюза і Рабкаапа. 21 лістапада: Адкрыццё першых дзіцячых ясляў.
  • 1926: 338 гас., з іх 201 гас. несялян. тыпу; 1457 жых.
  • 1929: «Лельчыцы», ц. р-на Мазырскай акругі. Арганізацыя калгаса «Чырвоны араты». Мясцовая ўлада зачыніла касцёл і прыстасавала яго будынак пад склад збожжа.
  • 1930: Лельчыцы («Lelczyce»), ц. р-на. Царква, касцёл, сінагога. Вадзяны млын, мост, вятрак. Доктарскі ўчастак, аптэка.
  • 1931: Арганізацыя саўгаса «Лельчыцы», падпарадкаванага Белкаапсаюзу. 21 снежня: Стварэнне метэаралагічнай станцыі.
  • 1932: Стварэнне МТС.
  • 1933: У МТС налічваецца 15 трактароў. Лельчыцкая ўзорная бел. ШКМ з 1 верасня ператвараецца ва ўзорную дзесяцігодку. Лельчыцкая яўр. школа камуністычнай моладзі.
  • 1934: Увод у эксплуатацыю Лельчыцкай электрастанцыі пры райкамбінаце. Будаўніцтва новага 2-павярховага будынка райвыканкама.
  • 15 ліпеня 1935: Лельчыцы, мяст. 28 ліcтапада: Першая дэманстрацыя гукавога кінафільма «Чапаеў».
  • 11 сакавіка 1936: Першы прылёт санітарнага самалёта.
  • 1937: Лельчыцы, мяст. Будаўніцтва на ц. вуліцы, якая дагэтуль уяўляла сабой непралазнае балота, тарцаванай дарогі. «На Лельчыцкіх тратуарах дошкі, як правіла, не прыбіты, тарчаць цвікі, дзіркі. Побач з тратуарамі — канавы» .
  • 27 верасня 1938: Указам Прэзідыума ВС БССР «Аб класіфікацыі населеных пунктаў» мяст. Лельчыцы аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. Ц. Лельчыцкага р-на Палескай вобл. Асуджэнне святара Аляксея Магільніцкага, разбурэнне Свята-Троіцкай царквы.
  • 1940: Лельчыцы («Лельчицы»), ц. р-на.
  • 23 чэрвеня 1941: Ням. самалёты бамбілі гарпасёлак. 4 верасня захопнікі акупавалі гарпасёлак, часткова яго спалілі і знішчылі каля 200 жых., у асноўным яўр. Лельчыцы, ваенна-адм. ц. абласнога камісарыята генеральнай акругі Жытомір рэйхскамісарыята Украіны на чале з гебітскамісарам пад аховай буйной камендатуры жандармерыі і батальёна паліцыі. З мясцовых жых. створана ўправа на чале са старшынёй.
  • 1942, чэрвень: Расстрэл 42 жых. пасёлка і некаторых навакольных вёсак за падпольную дзейнасць супраць ням. акупантаў. 26 лістапада партызанскае злучэнне С. А. Каўпака пры ўдзеле Ельскага партызанскага атрада разграміла ў пасёлку варожы гарнізон.
  • 1943, восень: Канчатковае спаленне ням. карнікамі пасёлка. Людзі, якія паспелі своечасова пайсці ў лясы, не выходзілі адтуль да вызвалення ад акупантаў.
  • 23 студзеня 1944: Лельчыцы вызвалены ад ням. акупантаў. Усяго за час акупацыі захопнікі знішчылі ў пасёлку 685 мясцовых жых. і 750 жых. іншых р-наў Палескай вобл.
  • 25 сакавіка 1946: Аднаўленне ў пасёлку стацыянарнага гукавога кіно дэманстрацыяй кінафільма «Арлоўская бітва». У жніўні тут адзначана самая высокая тэмпература паветра на Беларусі +38 °C. Засуха адмоўна адбілася на ўраджаі. Захоўваецца нармаванае забеспячэнне хлебам праз карткі.
  • 5 жніўня 1951: Урачыстае адкрыццё помніка У. І. Леніну на ц. плошчы каля парка культуры і адпачынку.
  • 1952, травень. Добраўпарадкаванне гарпасёлка. У новым скверы пасаджана 400 маладых дэкаратыўных саджанцаў.
  • 8 студзеня 1954: Лельчыцы, ц. р-на Гомельскай вобл., утворанай замест скасаванай Палескай.
  • 1957: «У Лельчыцах узведзены прыгожая гасцініца, лазня, часткова здадзены ў эксплуатацыю водаправод, пабудаваны першыя кіламетры тратуараў, вядуцца работы па ўкладцы бруку». Поўная электрыфікацыя гарпасёлка. Будаўніцтва гародніна-сушыльнага з-да пры Лельчыцкай нарыхтоўчай канторы. Стварэнне зубапратэзнай майстэрні ў райбальніцы. Калгас імя Леніна (старшыня А. Шульга). Надой малака на фуражную карову склаў у сярэднім 814 л.
  • 1959: Лельчыцы, пгт. 4079 жых. 22 снежня Лельчыцкі с/с пераймяноўваецца ў Дуброўскі.
  • 12 снежня 1960: Гастролі Бабруйскага гарадскога драматычнага тэатра.
  • 25 снежня 1962: Лельчыцы, пгт Мазырскага р-на (замест скасаванага Лельчыцкага) Гомельскай вобл.
  • 6 студзеня 1965: Лельчыцы, пгт, ц. Лельчыцкага р-на. Райб-ца на 100 ложкаў. Стварэнне на базе сельгасарцелі «Чырвоны Кастрычнік» калгаса імя Леніна (старшыня У. Л. Стасенка). На магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск. 1 ліпеня: Аднаўленне Лельчыцкага с/с.
  • 15 студзеня 1970: Лельчыцы, пгт. 4,9 тыс. чал. За год тут выпала 864 мм ападкаў, максімальная дагэтуль лічба.
  • 1972: Лельчыцы, пгт. 5400 жых.
  • 1974: Вялікая восеньская паводка на Убарці з катастрафічнымі наступствамі, выкліканая зацяжнымі дажджамі.
  • 17 студзеня 1979: Лельчыцы, пгт. 6,6 тыс. чал.
  • 5 студзеня 1980: «Лельчицы», ц. райсавета. Школа, стадыён, б-ца, электрападстанцыя, палі фільтрацыі. Лельчыцы, пгт, ц. р-на Гомельскай вобл. 6700 жых. Будаўніцтва сярэдняга прафесійна-тэхнічнага вуч. № 188 па падрыхтоўцы механізатараў.
  • 1982: Лельчыцы, пгт, ц. р-на. 6,7 тыс. чал. 1984: «Лельчицы». Райсавет, б-ца, школа, палі фільтрацыі, электрападстанцыя. Паводле даведкі да тапаграфічнай карты мясцовасці, водаправод, камбінат будаўнічых матэрыялаў.
  • 1986: Лельчыцы, пгт, ц. Лельчыцкага с/с і р-на, ц. калгаса імя Леніна.
  • 12 студзеня 1989: Лельчыцы, пгт. 8,6 тыс. чал. Адкрыццё Лельчыцкага краязнаўчага музея.
  • 1995: Лельчыцы, пгт, ц. Лельчыцкага р-на, на р. Убарць. За 215 км ад Гомеля, 67 км ад чыг. станцыі Ельск на лініі Калінкавічы — Оўруч, аўтадарогамі звязаны з Мазыром, Туравам, Глушкавічамі. 9500 жых. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, харчпрамысловасці. 1997: Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, харчовай прамысловасці; 2 СШ, школа мастацтваў, 5 дашкольных устаноў, 2 бібл., краязнаўчы музей, Дом культуры, кінатэатр, б-ца, 4 аддзяленні сувязі, 24 магазіны; Свята-Троіцкая царква, касцёл Прасвятога сэрца Ісуса і Дзевы Марыі з Фацімы. Брацкая магіла членаў аператыўнай групы ЦК УЛКСМ, лётчыкаў і партызанаў, магіла ахвяр фашызму.
  • 2 кастрычніка 1998: Сесія райсавета дэпутатаў прымае рашэнне аднесці г. п. Лельчыцы да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. Аднак Гомельскі аблсавет палічыў гэта ў цяперашні час немэтазгодным.
  • 1 студзеня 1999: Лельчыцы, пгт, ц. Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. Паводле перапісу насельніцтва 16 лютага, 9691 жых. (4601 муж. і 5090 жан.).

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 890 чал.[4]
  • 1995 год — 9,5 тыс. чал.[4]
  • 1998 год — 9,4 тыс. чал.[5]
  • 2006 год — 8,9 тыс. чал.
  • 2009 год — 10 606 чал. (перапіс)
  • 2016 год — 11 310 чал.[6]
  • 2017 год — 11 393 чал.[3]
Год Колькасць
1886 495 [7]
1897 890 [7]
1909 1 216 [7]
1972 5 400 [7]
Год Колькасць
1995 9 500
1998 9 400 [7]
2009 10 606
2019 12 129
Год Колькасць
2020 12 100 [8]
2021 12 382 [9]
2022 12 406 [10]
2023 12 378 [11]
Год Колькасць
2024 12 334 [1]

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура правіць

Лельчыцкі краязнаўчы музей.

Славутасці правіць

 
Помнік Леніну

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

  1. а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. а б Беларусь 1995.
  5. БелЭн 1999.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта — С. 196.
  8. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  9. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  10. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  11. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  12. https://www.names52.ru/f/tpost/sfg4yhfep1-fridman-matvei-markovich-meerovich

Літаратура правіць

Спасылкі правіць