Кацярына Іванаўна Слабажаніна
Кацярына Іванаўна Слабажаніна (нар. 10 сакавіка 1945, г.п. Лельчыцы, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фотабіялогіі і мембраннай біяфізікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар біялагічных навук (1992), прафесар (2003).
Кацярына Іванаўна Слабажаніна | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Белдзяржуніверсітэт (1967).
У 1969—1993 гадах старшы інжынер-тэхнолаг, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, 1993—2011 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова з 1999 года загадчыца лабараторыі гэтага інстытута[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследавала ўзаемасувязь фатонікі і структурнай дынамікі бялковых макрамалекул у растворы і ў складзе біялагічных мембран. Правяла параўнальнае вывучэнне адчувальнасці розных параметраў уласнай і зондавай флуарэсцэнцыі да змены структурнага стану бялкоў пры ўздзеянні біялагічна актыўных рэчываў. Устанавіла заканамернасці мадыфікацыі структурна-функцыянальнага стану біялагічных мембран пры дзеянні на іх фізіка-хімічных фактараў рознай прыроды і спецыфічнасці, сувязь паміж структурнымі зменамі мембран эрытрацытаў, метабалічнымі зрухамі і развіццём паталагічных працэсаў у арганізме. Даказала дастасавальнасць флуоресцентных метадаў для выяўлення асаблівасцяў структурнага стану бялкоў у біямембранах пры паталогіі, што з’явілася асновай для шырокага выкарыстання люмінесцэнцыі ў медыка-біялагічных даследаваннях. Распрацавала шэраг экспрэс-метадаў фота дыягностыкі захворванняў.
Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфіі, 13 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Бібліяграфія
правіць- Спектральный люминесцентный анализ в медицине. Минск: Наука и техника, 1989 (совм. с Е. А. Черницким).
- Окисление мембранных белков и изменение поверхностных свойств эритроцитов (в соавт.) // Биофизика. 1998. Т. 43, вып.3.
- Flavonoide treatment of human erythrocytes protects membrane-bound NADH-methemoglobin reductase against oxidative damage (в соавт.) // Current Topics in Biophysics. 2000. Vol. 24(2).
- Lead-induced changes in human erythrocytes and lymphocytes // J. Appl. Toxicol. 2005. Vol. 25, N 2 (в соавт.).
- 22-NBD-cholesterol as a novel fluorescent substrate for cholesterol-converting oxidoreductases // J. Steroid Biochem. Mol. Biol. 2013. Vol. 134 (в соавт.)
- Эриптоз — запрограммированная гибель эритроцитов // Успехи современной биологии. 2014. Т. 134, № 2. С. 149—157. (совм. с Е. И. Белевич, Д. Г. Костиным).
- Plasma and mitochondrial membrane perturbation induced by aluminum in human peripheral blood lymphocytes // J. Trace Elem. Med. Biol. 2015. Vol. 31 (в соавт.)
- Внутриклеточный цинк: роль в Н2О2-индуцированном окислительном стрессе в эритроцитах человека // Биофизика. 2016. Т. 61, вып. 6 (в соавт.).
- Активность флиппазы в эритроцитах человека при изменении структурного состояния белков цитоскелета // Новости медико-биологических наук. 2016. Т. 13, № 1. (совм. с Е. И. Белевич, Д. Г. Костиным).
- Сравнительное исследование изменений структурно-функционального состояния мембран эритроцитов при воздействии амилоидов in vitro и у пациентов с сахарным диабетом II типа (в соавт.) // Новости медико-биологических наук. 2017. Т. 15, № 1. С. 20-24.
Узнагароды і прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1992) за цыкл работ «Люмінесцэнцыя бялкоў і яе выкарыстанне ў навуковых даследаваннях і на практыцы».
- Медаль Францыска Скарыны (28 чэрвеня 2021)[2].
Зноскі
- ↑ СЛАБАЖАНІНА Кацярына Іванаўна
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» Архівавана 9 ліпеня 2021. // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)
Літаратура
правіць- Слабажаніна Кацярына Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 484. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.
Спасылкі
правіць- Слабажаніна Кацярына Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Кацярына Іванаўна Слабажаніна ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)