Герб Лельчыцаў — герб гарадскога пасёлка Лельчыцы Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 5 ліпеня 2002 года № 90.

Герб Лельчыцаў
Дэталі
Зацверджаны 5 ліпеня 2002
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 5 ліпеня 2002 

Апісанне

правіць

У блакітным полі іспанскага шчыта стылізаваная выява бусла натуральнага колеру, унізе — залаты дубовы вянок.

У аснову герба пакладзены эскіз, падрыхтаваны ў Лельчыцах і адаптаваны да законаў, правілаў і традыцый геральдыкі. Эмаль і метал (блакітны і золата), і кампазіцыйнае размяшчэнне асноўных фігур аддалена нагадваюць герб «Ляліва» — радавы знак аднаго з апошніх уладальнікаў (з 1874 года) Лельчыцаў І. І. Тышкевіча — у блакітным полі герба змешчана шасціпрамянёвая залатая зорка і пад ёй залаты паўмесяц рагамі дагары.

Герб зацверджаны рашэннем Лельчыцкага раённага Савета дэпутатаў ад 8 чэрвеня 2001 года № 10/3[1].

Гл. таксама

правіць

Зноскі