Генадзь Фёдаравіч Ласута

Генадзь Фёдаравіч Ласута (нар. 10 кастрычніка 1969(1969-10-10), Лельчыцы, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр унутранай службы. Намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2009—2020). Кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Генадзь Фёдаравіч Ласута
Нараджэнне 10 кастрычніка 1969(1969-10-10) (55 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Месца працы
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1969 года ў г.п. Лельчыцы Гомельскай вобласці.

У 1992 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскае вышэйшае ваеннае інжынернае будаўнічае Чырванасцяжнае вучылішча імя генерала арміі А. М. Камароўскага па спецыяльнасці «Будаўніцтва і эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў».

Чэрвень 1992 года — жнівень 1994 года — намеснік начальніка 1993-й асобнай марской інжынернай службы Чырванасцяжнага Чарнаморскага флоту.

Жнівень 1994 года — люты 1995 года — інжынер выпрабавальнай пажарнай лабараторыі УВПС УУС Гомельскага аблвыканкама.

Люты 1995 года — красавік 1996 года — інспектар інспекцыі ДПН ваенізаванай пажарнай службы Савецкага раёна г. Гомеля УВПС УУС Гомельскага аблвыканкама.

Красавік 1996 года — снежань 1999 года — старшы інжынер, старшы навуковы супрацоўнік НПЦ Гомельскага абласнога УВПС МУС Рэспублікі Беларусь.

Снежань 1999 года — лістапад 2002 года — намеснік начальніка аддзела ДПН Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь.

Лістапад 2002 года — сакавік 2003 года — намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь — начальнік АДПН.

Сакавік 2003 года — красавік 2005 года — намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь — начальнік аддзела ДПН.

Красавік 2005 года — красавік 2006 года — начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь.

Красавік 2006 года — кастрычнік 2009 года — начальнік Камандна-інжынернага інстытута.

З кастрычніка 2009 года[1] па 2 красавіка 2020 года[2] — намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Зноскі