Свята-Троіцкая царква (Лельчыцы)

Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква ў Лельчыцах.

Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
51°47′00,20″ пн. ш. 28°19′39,40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадски пасёлак Лельчыцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская
Першае згадванне 1650
Будаўніцтва 19932000 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчана па адрасу Гомельская вобл., в. Лельчыцы, вул. Чырвонаармейская 15.

Гісторыя правіць

Першае згадванне царквы адносіцца да 1650 года. Апекуном царквы быў віленскі біскуп Георгій Тышкевіч, які пастаянна выдзяляў сродкі на яе ўтрыманне. У 1754—1788 настаяцелем прыходу быў уніяцкі святар Стэфан Загорскі. У прыход уваходзілі вёскі Лельчыцы (40 двароў) і Ліпляны (20 двароў). Апекуном царквы ў гэты час быў віленскі біскуп Ігнацій Масальскі. У 1777 царква згарэла і на тым жа месцы пабудавана новая, драўляная, у форме прамавугольніка з трыма глухімі купаламі.

У 1795 годзе царква стала праваслаўнай. З 1803 да Лельчыцкага прыхода былі прыпісаны Міхайлаўская царква ў в. Картынічы і Уваскрасенская царква ў в. Дуброва. З 1804 Успенская царква ў в. Ліпляны таксама была прыпісана да Лельчыцкага прыхода. У 1820 быў зроблены новы іканастас, роспіс якога якога адбываўся ажно да 1849 года. У 1835 на сродкі памешчыка Іосіфа Казарына царкву адрамантавалі. У 1843 на сродкі прыхаджан была пабудавана новая званіца.

Паводле «Апісання цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі» 1879 года Свята-Троіцкая царква была драўляная. Меліся тры купалы. Іканастас складаўся з 19 абразоў звычайнага пісьма. У званіцы, што стаяла асобна, меліся тры званы вагой каля 16, 8 і 6 кг.

Метрычныя кнігі захоўваліся з 1799, а таксама фундушныя запісы ад віленскіх біскупаў Георгія Тышкевіча 1651 года і Ігнація Масальскага 1776 года. У склад прыхода ўваходзілі вёскі Буда, Асянское, Гарновішча, Дуброва, Жмурнае, Забалацце, Картынічы, Лельчыцы, Ліпляны, Лохніца, Стары Фальварак. Усяго прыхаджан лічылася 1945 чалавек. Царкоўнай зямлі было 33 дзесяціны. Мелася тры капліцы.

У 1887 стары храм разабралі і пабудавалі новы. У 1888 царкоўнай зямлі мелася 154 дзесяціны. Новую царкву асвяцілі ў 1892 годзе. У 1913 у Лельчыцкай воласці налічвалася 13 праваслаўных храмаў, 3 сінагогі і 1 касцёл.

У 1938 годзе лельчыцкага святара рэпрэсавалі, а царкву разбурылі.

У 1991 быў зарэгістраваны Лельчыцкі прыход і створана Лельчыцкая благачынная акруга, якая ўваходзіла ў Гомельскую епархію, з 1992 у Тураўскую епархію.

Новую мураваную царкву са званіцай над уваходам і паццю купаламі пасярэдзяне асвяцілі у 2000 годзе. У 2005 годзе на тэрыторыі храма усталяваны паклонны крыж і памятная дошка, якая была асвечана ў гонар пяцігоддзя асвячэння храма[1].

Зноскі

  1. Звесткі пра царкву на сайце Тураўскай епархіі

Літаратура правіць

  • Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 569—570

Спасылкі правіць