Тураўская і Мазырская епархія
Тураўская і Мазырская епархія — епархія Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі. Заснавана каля 1005 года, адноўлена 18 кастрычніка 1992 года. Аб’ядноўвае прыходы і манастыры на тэрыторыі Акцябрскага, Брагінскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.
Тураўская і Мазырская епархія | |
---|---|
Беларуская праваслаўная царква | |
| |
Агульныя звесткі | |
Краіна | Беларусь |
Епархіяльны цэнтр | Мазыр |
Заснавана | 1005 |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід (Філь) (з 7 чэрвеня 2012) |
Кафедральны храм | Сабор у імя Архістратыга Міхаіла (Мазыр) |
Другі кафедральны храм | Сабор Свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх (г. Тураў, Жыткавіцкі раён) |
Статыстыка | |
Благачынняў | 8 |
Сайт | turov.by |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьТураўская епархія заснавана ў 1005 годзе. З’яўляецца адной з найстарэйшых епархій на Беларусі. Аб першых часах хрысціянства на Беларусі дагэтуль сведчаць тураўскія каменныя крыжы, даўжынёю больш за 2 метры. Двое з тураўскіх епіскапаў былі прылічаны Праваслаўнай Царквою да ліку святых — св. Кірыла Тураўскі і св. Лаўрэнцій Тураўскі. Яшчэ адзін святы, якога дала Царкве тураўская зямля, — Святы Марцін. У жыцці ён быў звычайным ўладыкавым кухарам, але яму пашчасціла пабачыць з’яўленне Святых Барыса і Глеба.
У XII стагоддзі жонка Святаполка II Ізяславіча Варвара заснавала ў Тураве першы на Беларусі жаночы Варварын манастыр.
У 1241 годзе кафедра была перанесена ў Пінск.
На 2005 год у епархіі налічвалася 58 прыходаў, 47 святароў, 5 дыяканаў.
30 студзеня 2005 года была здзейснена хіратонія архімандрыта Стэфана ў епіскапа Тураўскага і Мазырскага.
5 лістапада 2009 года Свяцейшы Патрыярх Кірыл благаславіў будаўніцтва кафедральнага сабора ў горадзе Тураве.
Епіскапы
правіць- Фама (згад. 1005, 1014)
- Сімяон (з 1072)
- Ігнацій
- Іаакім І
- Георгій
- Кірыл І (1114—1120)
- Ігнацій (? — 1144)
- Іаакім І (I) (1144—1146/1147)
- Іаан (1146)
- Георгій (згад. 1167—1169)
- Св. Кірыл II (1169—1181/1182)
- Лаўрэнцій (1182 — 29 студзеня 1194)
- 1194 — 1328 — імёны не захаваліся
- Іаан (Пашын) (1923—1926)
- Пётр (Карпусюк) (ліпень 1992 — снежань 2004)
- Сцяфан (Нешчарэт) (30 студзеня 2005 — 7 чэрвеня 2012)
- Леанід (Філь) (з 7 чэрвеня]] 2012 па цяперашні час)
Благачынні
правіцьМанастыры
правіцьСучаснае становішча
правіцьКафедральны сабор у імя Архістратыга Міхаіла знаходзіцца ў горадзе Мазыры. На працягу 2010—2012 гг. у Тураве быў пабудаваны новы кафедральны сабор у імя святых Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх.
Літаратура
правіць- Тураўская праваслаўная епархія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 542. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Пінска-Тураўская праваслаўная епархія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 434. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Стефан, епископ Туровский и Мозырский Туровская епархия в начале XXI столетия // Ступени. 2005. — № 2 (18).
- Antoni Mironowicz. Biskupstwo turowsko-pińskie w XI—XVI wieku. — Trans Humana, 2011. — 358 с. — ISBN 978-83-61209-55-3.