Марцін Тураўскі (? — 27 чэрвеня 1150) — беларускі святы, вялебны.

Памяць 27 чэрвеня ў Саборы Беларускіх святых.

ЖыціеПравіць

Служыў кухарам пры Тураўскіх біскупах Сімеоне, Ігнаціі, Іаакіме (1144—1146) і Георгіі. Апошні свяціцель звольніў святога Марціна па яго старасці. Але старац не захацеў расстацца з манастыром ў імя святых Барыса і Глеба ў Тураве, дзе жылі біскупы, і ў адзін з дзён Вялікага посту прыняў манаства.

Святы стаў жыць пустэльнікам: «Один жил о Бозе». З прычыны старасці і ранейшых цяжкіх работ, ён часта хварэў. Аднойчы, калі святы пакутаваў ад хваробы і ляжаў у келлі, знемагаючы ад смагі, ён старанна заклікаў на дапамогу святых мучанікаў Барыса і Глеба. На трэці дзень бездапаможнаму Марціну з'явіліся двое юнакоў. Пустэльнік не прызнаў у іх абліччы святых мучанікаў, хоць яны «з'явіліся ў сваім падабенстве, як былі напісаныя на іконе». Распытаўшы аб хваробе прападобнага, святыя браты працягнулі Марціну коўш вады і напаілі. Вялебны Марцін прапанаваў гасцям паесці, пакорліва папрасіўшы прабачэння, што сам не можа прынесці ім хлеба, але святыя, дабраславіўшы гасціннага гаспадара, зрабіліся нябачнымі. Толькі тады зразумеў ён, хто наведаў яго падчас хваробы, уславіць Госпада і святых мучанікаў, і з таго часу выздаравеў ад немачы і распавёў пра з'яву свайму духоўнаму бацьку.

Пасля гэтага цудоўнага вылячэння блажэнны Марцін пражыў яшчэ адзін год. Памёр вялебны Марцін 27 чэрвеня 1150.