Свята-Міхайлаўская царква (Картынічы)

Свята-Міхайлаўская царква — былая царква ў Картынічах Гомельскай вобласці. Знішчана падчас вайны, не адноўлена.

Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
51°43′07″ пн. ш. 28°14′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Картынічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская
Дата заснавання 1604
Дата скасавання 1943
Стан знішчана
Map

Гісторыя правіць

Першае згадванне аб царкве адносіцца да 1604 года, калі Іакаў Мелеш даў фундаш на царкоўную зямлю. Потым царква ўпамінаецца ў 1754 годзе. Апекунамі царквы былі біскупы І. Масальскі і І. Булгак. У 1777 годзе храм быў у добрым стане. У званіцы мелася 3 званы. У 1795 годзе стала праваслаўнай. З 1803 года царкву прыпісалі да Лельчыцкага прыхода. У 1888 годзе царква згарэла. На яе месцы пабудавалі капліцу. Пры капліцы мелася драўляная званіца. У 1889 годзе на сродкі памешчыка Радзішкова капліца перабудавана ў царкву і асвечана ў тым жа годзе.

У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску разам з царквой.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 568