Касцёл Дзевы Марыі з Фацімы (Лельчыцы)

Касцёл Дзевы Марыі з Фацімы — касцёл у Лельчыцах.

Каталіцкі храм
Касцёл Дзевы Марыі з Фацімы
касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Фацімскай
Kasciol Dzievy Maryi z Facimy.jpg
51°46′56,80″ пн. ш. 28°20′05,90″ у. д.HGЯO
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Гарадск пасёлак Лельчыцы
Канфесія каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія
Тып будынка касцёл
Заснавальнік Фелікс Тышкевіч
Першае згадванне 1909
Будаўніцтва 19911998 гады
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

Уладальнік Лельчыцаў Фелікс Тышкевіч у 1909 г. стаў ініцыятарам і фундатарам пабудовы першага мясцовага драўлянага касцёла. Святыня была асвечана ў 1913 г. арцыбіскупам Вінцэнтам Ключынскім. Вядома, што пробашчамі парафіі былі Казімір Даўгяловіч у 1909—10 гг. і Ян Жаўрыт у 1912—13 гг.

У 1922 г. савецкія ўлады зачынілі касцёл. Пазней святыню прыстасавалі пад сховішча. У 1943 г. будынак згарэў.

Парафія ў Лельчыцах адрадзілася ў 1990 годзе. У 1991 г. пачалося будаўніцтва парафіяльнага касцёла, завершанае ў 1998 г. пад кіраўніцтвам пробашча ксяндза Збігнева Бояра. 4 верасня 1998 г. новы касцёл быў кансэкраваны кардыналам Казімірам Свёнткам. Касцёл атрымаў тытул Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай.[1]

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 573