15 верасня
15 верасня — дзвесце пяцьдзясят восьмы (дзвесце пяцьдзясят дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
Падзеі
правіць- 608: Баніфацый IV стаў Папам Рымскім
- 1794: Расійская армія пад камандаваннем А. Суворава разбіла пры Кобрыне войска Рэчы Паспалітай.
- 1805: Расія аб’явіла вайну Напалеону.
- 1823: Створана Віцебскае, Магілёўскае і Смаленскае генерал-губернатарства. Існавала да 1836 г.
- 1826: Падчас руска-персідскай вайны руска-азербайджанска-грузінскі атрад (6,3 тыс. чалавек) разграміў персідскае войска (20 тыс. чалавек), якое рушыла на Тыфліс.
- 1914: Рускія войскі пачалі Варшаўска-Івангародскую наступальную аперацыю.
- 1916: У «бітве на Соме» падчас 1-й сусветнай вайны англічане выпрабавалі ў баі першы ў свеце танк Mark I.
- 1928: Англійскі мікрабіёлаг Аляксандр Флемінг выдзеліў пеніцылін.
- 1944: Савецкія войскі ўступілі ў Сафію.
- 1971: У Ванкуверы (Канада) створана экалагічная арганізацыі «Грынпіс».
- 1975: Адкрыты метрапалітэн Сант'яга.
- 2017: Міжпланетная станцыя «Касіні-Гюйгенс» завяршыла сваю місію, згарэўшы ў атмасферы Сатурна.
Нарадзіліся
правіць- 53: Марк Траян, імператар рымскі
- 973: Аль Біруні, матэматык
- 1254: Марка Пола, венецыянскі купец і падарожнік
- 1533: Кацярына з Габсбургаў, жонка Жыгімонта Аўгуста
- 1613: Франсуа дэ Ларошфуко, французскі пісьменнік і філосаф
- 1803: Гранвіль, французскі мастак, карыкатурыст
- 1828: Аляксандр Бутлераў, рускі хімік, заснавальнік арганічнай хіміі
- 1855: Канстанцін Аляксееўскі, вайсковы дзеяч, удзельнік беларускага нацыянальнага руху
- 1857: Уільям Говард Тафт, 27-ы Прэзідэнт ЗША
- 1858: Шарль Эжэн дэ Фуко, манах-трапіст, даследчык Афрыкі
- 1890: Агата Крысці, брытанская пісьменніца
- 1894: Жан Рэнуар, кінарэжысёр
- 1898: Мікалай Кавязін, рэжысёр, педагог, мастак, тэатральны дзеяч, заслужаны артыст Беларусі
- 1898: Павел Крынчык, беларускі палітычны дзеяч (пам. 22.9.1975)
- 1909: Джэймс Мэйсан, англійскі акцёр, сцэнарыст і прадзюсар (пам. 27.7.1984)
- 1909: Джын Батэн, новазеландскі пілот, якая атрымала вядомасць сваімі рэкорднымі пералётамі
- 1924: Люсеберт, нідэрландскі мастак і паэт
- 1926: Сёхэй Імамура, японскі кінарэжысёр
- 1926: Жан-П’ер Сер, французскі матэматык
- 1929: Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак у галіне станкавай і кніжнай графікі
- 1930: Эндэль Ліпмаа, эстонскі хімік
- 1938: Дэмура Фуміо, японcкі майстар і настаўнік баявых мастацтваў,
- 1941: Міраслаў Гермашэўскі, першы польскі касманаўт
- 1945: Джэсі Норман, амерыканская спявачка
- 1946: Олівер Стоўн, кінарэжысёр
- 1971: Канстанцін Калеснікаў, беларускі рок-музыкант, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA
- 1973: Олаф Даніэль Вестлінг, фізкультурны трэнер і ўладальнік спартзалаў, муж кронпрынцэсы Швеціі Вікторыі
- 1975: Анастэйша, амерыканская поп-спявачка
Памерлі
правіць- 1648: Афанасій Філіповіч, дзеяч праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай, прылічаны да святых праваслаўнай царквой (нар. ~1597)
- 1700: Андрэ Ленотр, французскі садоўнік
- 1784: Нікала Бернар Лепісье, французскі жывапісец
- 1862: Уладзіслаў Сыракомля, беларускі і польскі паэт (нар. 29.9.1823)
- 1937: Аляксандр Адамовіч, беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч (нар. 6.1.1900)
- 1964: Альфрэд Блейлак, амерыканскі кардыёлаг
- 1975: Павел Сухі, савецкі авіяканструктар (нар. 10.7.1895)
- 1978: Вільгельм Эміль Месершміт, нямецкі авіяканструктар і прадпрымальнік