Агата Крысці

Агата Мэры Кларыса Малоўэн, (англ.: Agatha Mary Clarissa, Lady Mallowan), пры нараджэнні Мілер (англ.: Miller), больш вядомая паводле прозвішча мужа як Агата Крысці (15 верасня 1890 — 12 студзеня 1976) — англійская пісьменніца. Сусветна вядомая аўтарка дэтэктыўнай прозы.

Агата Мэры Кларыса Малоўэн
англ.: Agatha Mary Clarissa, Lady Mallowan
Agatha Christie.png
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Agatha Mary Clarissa Miller
Псеўданімы Mary Westmacott
Agatha Christie
Дата нараджэння 15 верасня 1890(1890-09-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1976(1976-01-12)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Frederick Alvah Miller[d][6][7]
Маці Clarisa Margaret Boehmer[d][6]
Муж Арчыбалд Крысці (1914—1928)
Мэкс Малоўэн (1930—1976)
Дзеці Rosalind Christie[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніцца, паэтэса, драматург
Гады творчасці 19201976
Кірунак Knox's Commandments[d]
Жанр дэтэктыў, трылер
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Подпіс Agatha Christie's signature.png
agathachristie.com
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткіПравіць

Да шлюбу Агата працавала медсястрой у шпіталі, што наклала своеасаблівы адбітак на яе кнігі: 83 злачынствы ў дэтэктывах Крысці былі ўчыненыя шляхам атручання. Першы шлюб Агаты з палкоўнікам Арчыбальдам Крысці скончыўся разводам, другі муж — археолаг Макс Малоўэн — быў маладзейшы за яе на 15 гадоў; пра гэта сама місіс Малоўэн заўважыла, што для археолага жанчына мусіць быць як мага старэйшай, бо яе каштоўнасць тады значна ўзрастае.

ТворчасцьПравіць

Дэбютавала раманам «Таямнічая гісторыя» (1920). Шматлікія раманы (больш за 60) «Пуаро расследуе» (1924), «Таямніца камінаў» (1925), «Забойства Роджэра Экрайда» (1926), «Усходні экспрэс» (1934), «Забойства па алфавіце» (1936), «Смерць на Ніле» (1937), «Дзесяць негранят» (1939), «Н ці М?» (1941), «Труп у бібліятэцы» (1942), «Крывая хаціна» (1949), «Кот сярод галубоў» (1959) і інш., п’есы «Пастка», «Сведка абвінавачання» (абедзве 1954), «Бледны конь» (1961), «Трэцяя» (1966) і інш. напісаны ў жанры т.зв. інтуітыўнага дэтэктыва. Злачынства ў іх выкрываецца не з дапамогай фактаў і рэчавых доказаў, а дзякуючы выключнай псіхал. праніклівасці і незвычайнай назіральнасці герояў — Джэйн Марпл і прафесійнага сышчыка Эркюля Пуаро. Творам Агаты Крысці ўласцівы тонкі гумар, дакладнасць дэталяў у абмалёўцы калізій і персанажаў.

АцэнкіПравіць

За літаратурную творчасць ёй нададзены дваранскі тытул.

Герой 33 раманаў і 51 апавядання Крысці Эркюль Пуаро стаў адзіным прыдуманым героем, на якога на першай старонцы «Нью-Ёрк Таймс» стаяў некралог.

Беларускія перакладыПравіць

  • Нябожчыкава люстэрка // Замежны дэтэктыў. Мн., 1988.
  • Апавяданні // Замежны дэтэктыў. Мн., 1991.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Dame Agatha Christie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Agatha Christie // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.englishriviera.co.uk/things-to-do/ashfield-p1342823 Праверана 10 красавіка 2022.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520628 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. 6,0 6,1 Lundy D. R. The Peerage
  7. https://www.familysearch.org/ark:/61903/1:1:QJ81-65FD

СпасылкіПравіць