Мікалай Аляксандравіч Кавязін
Мікалай Аляксандравіч Кавя́зін[2] (15 верасня 1898 — 9 сакавіка 1950) — тэатральны рэжысёр, педагог, мастак. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1949).
Мікалай Аляксандравіч Кавязін | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1898[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 1950 (51 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, мастак, педагог |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Жлобін, у сям’і чыгуначніка. У 1905 годзе сям’я Кавязіных пераехала ў Мінск, дзе Мікалай скончыў школу і ў 1917 годзе паступіў у Мінскае камерцыйнае вучылішча[3]. З 1922 года акцёр і мастак у 2-й вандроўнай трупе Галоўпалітасветы[4]. У 1920-х гадах працаваў у чыгуначнай школе Мінска настаўнікам малявання, кіраваў драматычным аматарскім калектывам у клубе імя Леніна і драматычным гуртком на таварнай станцыі[3]. Арганізатар і мастацкі кіраўнік Тэатра юнага гледача БССР у 1931—1937 гадах. У 1938—1939 гадах Мікалай Кавязін на пасадзе мастацкага кіраўніка Полацкага калгасна-саўгаснага тэатра. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Кавязін служыў байцом на бронецягніку, удзельнічаў у дэсантных аперацыях[3].
З канца 1944 года Мікалай Кавязін прызначаны мастацкім кіраўніком Палескага абласнога тэатра імя Янкі Купалы[2], што аднавіў дзейнасць у Мазыры[3]. З 1945 года года мастацкі кіраўнік Бабруйскага абласнога тэатра, з 1947 года — Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Творчасць
правіцьПастаноўкі Мікалая Кавязіна вызначаліся тэатральнасцю, глыбінёй раскрыцця сутнасці з’яў і характараў[4]. Частку сваіх пастановак ён афармляў як мастак.
Сярод пастановак:
- «На штурм» Я. Маўра (1931);
- «Наш» М. Зныка (1932);
- «Ная» М. Зарэцкага (1936);
- «Мікола Гоман» В. Сташэўскага (1936);
- «Заложнікі» А. Кучара (1944);
- «Лісічкі» Л. Хелман (1946);
- «Сын» С. Паташова (1948);
- «Шчасце» паводле П. Паўленкі (1949);
- «Ракавая спадчына» Л. Шэйніна (1949);
- «На дне» М. Горкага (1950).
Зноскі
- ↑ Faceted Application of Subject Terminology Праверана 7 мая 2020.
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ а б в г Святлана Пятроўская Лёс, «пабудаваны» тэатрам Архівавана 25 верасня 2022. // Газета «Культура», № 43 (1065) 27.10.2012 — 03.11.2012
- ↑ а б БелЭн 1998.
Літаратура
правіць- Кавязін Мікалай Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 352. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Кавязін Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 401. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Нефёд В. И. Николай Ковязин: Жизнь и творчество / В. И. Нефёд. — Мн., 1990. (руск.)
Спасылкі
правіць- Кавязін Мікалай Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Святлана Пятроўская Лёс, «пабудаваны» тэатрам Архівавана 25 верасня 2022. // Газета «Культура», № 43 (1065) 27.10.2012 — 03.11.2012 г.