Нікала Бернар Лепісье

французскі жывапісец

Нікала Бернар Лепісье (фр.: Nicolas-Bernard Lépicié; 16 чэрвеня 1735, Парыж — 15 верасня 1784, Парыж) — французскі жывапісец акадэмічнага кірунку.

Нікала Бернар Лепісье
фр.: Nicolas-Bernard Lépicié
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1735(1735-06-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1784(1784-09-15) (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Шарль-Андрэ ван Лоа
Уплыў на Jean-Frédéric Schall[d], Carle Vernet[d], Henri-Pierre Danloux[d], Нікаля-Антуан Танэ[d], Jean-Joseph Taillasson[d] і Жан Батыст Рэньё
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нікала Бернар нарадзіўся ў Парыжы ў сям’і мастакоў: малявальшчыкаў і гравёраў: Франсуа Бернара Лепісье і Рэнэ-Элізабет Марлье. Вывучаў мастацтва гравіравання ў свайго бацькі, перш чым быў вымушаны пакінуць гэты занятак з-за слабасці зроку і каля 1751 года звярнуўся да жывапісу, якім займаўся пад кіраўніцтвам Карла (Шарля) Ван Лоа.

Атрымаўшы ў 1759 годзе другую Рымскую прэмію, ён застаўся працаваць у Францыі. Па заданні Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў 1764 годзе ён напісаў карціну «Сашэсце Вільгельма Заваёўніка ў Англію» (Кан, абацтва Ом). Затым у тым жа акадэмічным духу — «Хрышчэнне Хрыста» (1765), «Хрыстос і маленькія дзеці» (1767), «Зварот Саўла» (1767). У 1769 годзе Лепісе стаў членам Каралеўскай акадэміі за карціну «Ахілес і Кентаўр», у 1770 годзе пачаў выкладаць, а ў 1792 годзе стаў прафесарам жывапісу. Яго вучнямі былі знакамітыя мастакі: Карл (Шарль) Вернэ, Жан-Фрэдэрык Шаль, Жан-Антуан-Тэадор Жыру, Анры-П’ер Данлу, Жан-Батыст Рэньё і многія іншыя.

У 1773 годзе ён напісаў для Ваеннай школы карціну «Святы Людовік, які здзяйсняе правасуддзе пад дубам», і «Зняцце з крыжа», якое ўпрыгожвае адну з капэл сабора ў Шалон-сюр-Сон. Ён маляваў бытавыя сцэны і зрабіў нямала малюнкаў жывёлін. Выконваў гравюры для «Гісторыі Францыі», працу, працягнутую Жан-Мішэлем Мора.

У жывапісе Лепісье спалучыліся рысы ракако і неакласіцызму «у духу» Ж.-А. Фраганара і Ж.-Б. С. Шардэна.

Зноскі

  1. Nicolas Bernard Lépicié
  2. Nicolas Bernard Lépicié // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.