Гватэма́ла (ісп.: Guatemala), Рэспу́бліка Гватэма́ла (ісп.: República de Guatemala) — дзяржава ў Цэнтральнай Амерыцы. Мяжуе на захадзе і поўначы з Мексікай, на паўночным усходзе з Белізам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Гандурасам і Сальвадорам; абмываецца водамі Ціхага акіяна і Гандураскага заліва Карыбскага мора. Сталіца — горад Гватэмала.

Рэспубліка Гватэмала
ісп.: República de Guatemala
Герб Гватэмалы
Сцяг Гватэмалы Герб Гватэмалы

Гімн: «Guatemala Feliz»
Дата незалежнасці 15 верасня 1821 (ад Іспаніі)
Афіцыйныя мовы іспанская[1]
Сталіца Гватэмала
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Джымі Маралес
Хуан Фуэнтэс Сорыя
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
103-я ў свеце
108 890 км²
0,4
Насельніцтва
• Ацэнка (2018)
Шчыльнасць

17,2 млн.чал. чал. (69-я)
157 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2018)
  • На душу насельніцтва

$145 млрд долараў
$8400
Валюта Гватэмальскі кецаль
Інтэрнэт-дамен .gt
Код ISO (Alpha-2) GT
Код ISO (Alpha-3) GTM
Код МАК GUA
Тэлефонны код +502
Часавыя паясы -6

Паўднёвая, самая населеная частка — вулканічныя горныя ланцугі і нагор’і Кардыльераў. Самая вялікая па колькасці насельніцтва дзяржава Цэнтральнай Амерыкі. Дзяржаўная мова — іспанская. З’яўляецца спадкаемцам цывілізацыі майя і ў наш час індзейцы і метысы складаюць большасць насельніцтва краіны.

Самы вялікі ў Цэнтральнай Амерыцы аб’ём ВУП, але ўзровень жыцця насельніцтва невысокі. Эканоміка мае сельскагаспадарчую спецыялізацыю і арыентуецца на ЗША. Уваходзіць у Арганізацыю Амерыканскіх дзяржаў (ААД), Цэнтральнаамерыканскі трохкутнік.

Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (15 верасня).

Этымалогія правіць

Назва «Гватэмала» паходзіць ад ацтэкскага слова Cuauhtēmallān, якое азначае «месца многіх дрэў» (хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра дрэва Cuatli Eysenhardtia). Такой назвай гэтая тэрыторыя абавязаная індзейскім спадарожнікам-саюзнікам Педра дэ Альварада.

Геаграфічнае становішча правіць

Мяжуе з Сальвадорам на паўднёвым усходзе, Гандурасам на ўсходзе, з Белізам на паўночным усходзе і Мексікай на поўначы і захадзе. Абмываецца Карыбскім морам (Гандураскія заліў) на ўсходзе і Ціхім акіянам на поўдні. На ціхаакіянскім узбярэжжы размешчаны найболей папулярныя пляжы і курортныя зоны (Монтэрыка, Сан-Хасэ, Рэталулеу), дзе, дзякуючы высокім хвалям, добры віндсерфінг

Прырода правіць

 
возера Аматытлан

2/3 плошчы краіны займае нагор’е вышынёй 1000-3000 метраў. Яго паўночна-усходняя частка — складкава-глыбавыя хрыбты і плато (С’ера-Мадрэ), падзеленыя глыбокімі далінамі рэк. На паўднёвым захадзе нагор’е складзена з вулканічных парод. Ёсць вулканы (Вулкан Такана — 4117 м — самы актыўны вулкан, вулкан Тахумулька — 4217 м, вулкан Тэкуамбура, вулкан Фуэга — 3918, вулкан Чыкабаль, вулкан Агуа). на мяжы з Белізам — горы Майя, якія не адносяцца да асноўнай Кардыльеры. Бываюць разбуральныя землетрасенні. На поўначы вапняковае узгорыстае плато Петэн. Узбярэжжы нізінныя. Карысныя выкапні: нафта, нікель, поліметалы, марганцавыя і хромавыя руды, золата. Клімат трапічнага пояса, пасатны, вільготны. Частыя ўраганы. Сярэдняя тэмпература паветра на нізінах 23-27 °C, на міжгорных плато 15-20 °C. Ападкаў на ўсходніх схілах нагор’я больш за 2000 мм, на ўнутраным плато, у міжгорных далінах і на ўзбярэжжах 500—1000 мм за год. Рэкі мнагаводныя, багатыя гідраэнергіяй; самыя значныя з іх Усумасінта і Матагуа. З азёр найбольшыя Ісабаль, Атытлан, Петэн-Іца. На поўначы і па ўзбярэжжы Ціхага акіяна саванны і хмызняковыя зараснікі, на ніжніх схілах гор вільготныя вечназялёныя лясы, вышэй — дубовыя і хваёвыя лясы. На паўночным усходзе размешчаны вялізны масіў вільготных трапічных лясоў, якія ахоўваюцца ў біясферным запаведніку Майя і некалькіх нацыянальных парках. Усяго пад лесам і хмызняком 40 % тэрыторыі. У трапічных лясах шмат каштоўных парод дрэў: каўчукавае, кампешавае, махагонавае, ружовае (з найкаштоўнейшай драўнінай), чорнае, зальзавае, бакаўт. Жывёльны свет Гватэмалы тыповы для Цэнтральнай Амерыкі: браняносцы, дзікабразы, тапіры, пумы. У краіне жыве каля 2000 відаў птушак, самая вядомая — квезаль (кецаль), жыхар вільготных трапічных лясоў з пышнымі смарагдавымі пёрамі хваста. Нацыянальныя паркі: Тыкаль, Рыа-Дульсэ, Атытлан.

Гісторыя правіць

 
Панэль III у Канкуэне, адлюстроўвае кіраўніка па імі Т’ах’ак’ Ча’ан

Тэрыторыя сучаснай Гватэмалы была заселеная як мінімум 13 тыс. гадоў таму. У 3 тыс.да н.э. на зямлі Гватэмалы прыйшлі плямёны майя-кічэ, якія займаліся земляробствам (фасоля, кукуруза, гарбузы).У 1-м тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі Гватэмалы існавалі гарады-дзяржавы мая, на Гватэмальскім нагор’і — дзяржаўныя ўтварэнні іншых плямён. Горад Тыкаль быў найбуйнейшым цэнтрам цывілізацыі мая: меў плошчу 16 км², каля 300 палацаў і храмаў; другі цэнтр — Паленке. У X стагоддзі адбылася дэмаграфічная катастрофа (выкліканая, хутчэй за ўсё, прыроднымі і экалагічнымі прычынамі), багатыя горада вымерлі і надоўга зараслі лесам. У X—XI стст. у Гватэмалу з Табаска прыйшлі тальтэкі, да якіх адносіліся і плямёны кічэ, і заваявалі цэнтральнае сугор’е.

Заваяванне тэрыторый іспанцамі пачалося ў 1523-24 гадах на чале з Педра дэ Альварада. Племя кічэ аказала іспанцам супраціў, але сілы былі няроўнымі. У бітве на ўскраіне горада Кетцальцінанга ў 1525 Альварада разграміў Кічэ і забіў іх правадыра Тэкум Умана. Іспанцы пачалі здабываць золата і срэбра, ствараць плантацыі, атрымліваль індыга. У 1560 годзе ў складзе віцэ-каралеўства Новая Іспанія было ўтворана генерал-капітанства Гватэмала, у склад якога ўвайшла амаль уся тэрыторыя Цэнтральнай Амерыкі.

У гады вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы (1810—1826) народ Гватэмалы дамогся незалежнасці. 15 верасня 1821 года была абвешчана незалежнасць Мексіканскай імперыі, куды ўвайшла Гватэмала. 1823—1841 — у складзе Злучаных правінцый Цэнтральнай Амерыкі са сталіцай у Гватэмале.

Наступнае стагоддзе прайшло ў барацьбе кансерватараў і лібералаў, урады якіх напераменку выганялі і вярталі амерыканскія кампаніі, манахаў і т.п. З 1840 па 1865 гады Гватэмалу узначальваў селянін Рафаэль Карэа, які абапіраўся на кансерватараў. Ліберал Баррыльяс, які прыйшоў да ўлады ў 1871 годзе, горача жадаў аднавіць адзіную дзяржаву Цэнтральнай Амерыкі і развязаў вайну з суседзямі, але ў бітве супраць арміі Сальвадора ў 1885 годзе быў забіты. Пачатак ХХ стагоддзя прайшоў пад знакам чаргавання дыктатараў, што мелі падтрымку ЗША і асабіста кампаніі «Юнайтэд Фрут».

У 1944 годзе прэзідэнтам Гватэмалы стаў пісьменнік Хасэ Арэвала, які павёў больш незалежную ад ЗША палітыку, у прыватнасці, устанавіў дыпламатычныя адносіны з СССР. Сам Арэвала называў сябе «хрысціянскім сацыялістам». Наступны прэзідэнт выгнаў «Юнайтэд Фрут», тады амерыканцы правялі ваенную аперацыю і зноў пераарыентавалі Гватэмалу на ЗША. У 1960—1996 гадах у краіне ішла грамадзянская вайна, якая суправаджалася масавым партызанскім рухам, рэпрэсіямі (у тым ліку, спаленнем вёсак) з боку ўладаў.

Дзяржаўны лад правіць

Гватэмала — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1985 года (набыла сілу ў 1986 годзе). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва. Вышэйшы заканаўчы орган — аднапалатны Кангрэс Гватэмалы (158 дэпутатаў), які выбіраецца, як і прэзідэнт, на 4 гады. Унітарнае дзяржава, Падзяляецца на 22 дэпартамента. Трэць тэрыторыі прыпадае на паўночны дэпартамент Петэн.

Беларуска-гватэмальскія адносіны правіць

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Гватэмалай ўсталяваныя 11 сакавіка 1993 г. Аб’ём узаемнага гандлю ў 2011 годзе склаў 20,5 млн долараў ЗША. Экспарт Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Гватэмала склаў 19,4 млн долараў ЗША, імпарт — 1,1 млн долараў ЗША.

Насельніцтва правіць

 
Полава-узроставая піраміда Гватэмалы, 2016

Першая па колькасці насельніцтва краіна Цэнтральнай Амерыкі. Сёння пры ацэнцы насельніцтва Гватэмалы фігуруюць лічбы ад 15,5 да 17,2 млн чал. Паводле падлікаў, у 1900 годзе ў Гватэмале пражывала каля 885 тыс. чал, што робіць яе лідарам па тэмпах росту насельніцтва ў Заходнім паўшар’і ў XX стагоддзі (амаль дваццаціразовы рост).

 
Касцёл у гарадку Зуніл

Сёння натуральны прырост, хоць і запаволіўся, застаецца вельмі высокім — 1,75 %, міграцыйная змяншэнне — −0,2 % (2017). У 2010 (дадзеныя перапісу) 41 % насельніцтва складалі дзеці і падлеткі да 15 гадоў (самая маладая краіна Заходняга паўшар’я). Гватэмала адрозніваецца выключнай этнічнай і моўнай разнастайнасцю. Паводле перапісу 2010 года, каля 41,5 % насельніцтва — гэта метысы (таксама вядомыя як ладына), якія размаўляюць на іспанскай мове. Аналагічная доля карэнных гватэмальцаў (41 %) з поўным індзейскім радаводам (ва ўсёй Лацінскай Амерыцы большы % індзейцаў толькі ў Перу). Большасць індзейцаў — прадстаўнікі народаў майя, а менавіта: кічэ (11,0 % ад агульнай колькасці насельніцтва), кекчэ (8,3 %), какчыкелі (7,8 %), многія індзейцы размаўляюць на адной з 21 моваў майя, большасць — на іспанскай; 18,5 % гватэмальцаў — белыя крэолы (нашчадкі іспанцаў). Даволі шматлікія нямецкая і карэйская дыяспары. Каталікі складаюць 47,6 % насельніцтва, пратэстанты — 38,2 % (2012). Каталіцызм імкліва здае пазіцыі на карысць пратэстантызму. Гараджане, якія складаюць 52,5 % усяго насельніцтва (2017), сканцэнтраваны ў агламерацыі Гватэмалы (з прыгарадамі Міска і Вілья-Нуэва — каля 3 млн чал., 2015) — найбуйнейшым горадзе Цэнтральнай Амерыкі. Другі па памерах горад — Кетсальтынанга (130 тыс. чал.).

Гаспадарка правіць

Грашовая адзінка — кецаль. ВУП на душу насельніцтва — каля 8400 даляраў (2018). Агульны ВУП складае 145 млрд долараў (2017) — найбуйнейшы ў Цэнтральнай Амерыцы. Каля паловы насельніцтва жыве за мяжой беднасці. Адмоўны імідж краіне робяць наркагандль і высокі ўзровень карупцыі. 10 % ВУП фармуіруецца пераводамі гватэмальцаў, якія працуюць за мяжой.

Сельскагаспадарчая спецыялізацыя сфармавалася ў XIX стагоддзі: нямецкія каланісты разбілі плантацыі кавы, амерыканская кампанія «Юнайтэд Фрут» стала вырошчваць бананы. Сёння ў аграрным сектары працуе палова гватэмальцаў і ён забяспечвае 40 % экспартных даходаў. Вырошчваюцца таксама цукровы трыснёг, гародніна, кветкі. Цукровы трыснёг, кукуруза і плады алейнай пальмы экспартуюцца ў многія краіны як сыравіна для біяпаліва, што прыводзіць да росту коштаў на прадукты харчавання (кукуруза разам з фасоляй складае аснову рацыёну).

У невялікіх аб’ёмах здабываюцца золата, срэбра, цынк, кобальт і нікель. Развіта лёгкая прамысловасць, швейнай прадукцыя экспартуецца. Вывозяцца вырабы ручной працы. Пасля сканчэння грамадзянскай вайны развіваецца міжнародны турызм, найбольшай папулярнасцю ў турстаў карыстаецца горад майя Тыкаль.

Некаторыя цікавінкі правіць

  • Поўная назва сталіцы — Нуэва Гватэмала-дэ-ла-Асунсьён
  • Прырода Гватэмалы як бы помсціла за абрабаваных і зняволеных індзейцаў. У 1541 годзе вулкан Агуа вывергнуў патокі кіпячай вады і бруду і знішчыў першую іспанскую сталіцу Гватэмалы. У 1773 яшчэ адна сталіца, Антыгуа — культурны і універсітэцкі цэнтр — была разбурана землятрусам і вывяржэннем вулкана. Тады сталіцу перанеслі ў цяперашні горад Гватэмала, і нетры краіны нарэшце спынілі «помсту».
  • Па паказчыку ІЧР у 2014 годзе была 31-й сярод 33 краін Лацінскай Амерыкі

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць