Ісабаль (ісп.: Lago de Izabal) — возера ва ўсходняй Гватэмале.

Ісабаль
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 8 м
Даўжыня
  • 45 км
Шырыня 20 км
Плошча 589,6 км²
Найбольшая глыбіня 18 м
Басейн
Упадаюць Палачык
Выцякаюць Рыа-Дульсэ
Размяшчэнне
Размяшчэнне Гватэмала
Краіна
Ісабаль (Гватэмала)
Ісабаль
Ісабаль
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча 589,6 км². Найбуйнейшае возера Гватэмалы. Глыбіня да 18 м. Размешчана ў нізіне паміж гарамі Санта-Крус на паўночным захадзе, горамі Мінас і Ісідра на поўдні. У возера ўпадае рака Палачык, сцёк праз раку Рыа-Дульсэ і невялікае возера Эль-Гальфетэ (ісп.: El Golfete) у Гандураскі заліў (Карыбскае мора).

Касмічны здымак

У возеры і па яго берагах жывуць ламанціны, равуны, розныя віды птушак.

Адна з захаваных рукапісных кніг мая ўтрымлівае інфармацыю, што разбураная ў выніку землетрасення старажытная сталіца мая Атылан знаходзіцца на дне возера Ісабаль[1].

У месца выхаду ракі Рыа-Дульсэ з возера захаваліся рэшткі замка Сан-Феліпэ (ісп.: Castillo de San Felipe), пабудаванага ў каланіяльны перыяд для абароны ад нападаў піратаў. У той час на возеры вёўся гандаль прадукцыяй, якая выраблялася ва ўнутраных раёнах краіны. Захаваліся таксама рэшткі патанулых караблёў. Цяпер недалёка ад возера здабываюць нікелевую руду.

Зноскі

  1. BuenoLatina. Гватемала: сокровища майя находятся на дне озера Исабаль(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2011. Праверана 15 чэрвеня 2012.

Літаратура правіць

  • «Izabal, Lake». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).

Спасылкі правіць