Такана
(Пасля перасылкі з Вулкан Такана)
Такана (ісп.: Tacaná) — вулкан у Цэнтральнай Амерыцы, размешчаны на мяжы Гватэмалы і Мексікі. Такана з’яўляецца актыўным стратавулканам.
Такана | |
---|---|
15°07′48″ пн. ш. 92°06′45″ з. д.HGЯO | |
Краіны | |
Горная сістэма | Кардыльеры |
Хрыбет ці масіў | Сьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас |
Форма вулкана | стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 1986 |
Вышыня вяршыні | 4064 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вышыня 4093 (4064[1]) м. З’яўляецца 10-м па вышыні ў Мексіцы і 2-м у Гватэмале. Ён размешчаны за 15 км на поўнач ад горада Какааатан штата Ч’япас у Мексіцы, а з боку Гватэмалы ў дэпартаменце Сан-Маркас. Вядомыя вывяржэнні адбываліся ў 1855, 1878, 1903, з 1949 па 1951 гады. Апошняе вывяржэнне зафіксавана ў 1986 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Tacaná (англ.) на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута