Петэн-Іца
Петэн-Іца (ісп.: Lago Petén Itzá) — возера ў паўночнай частцы Гватэмалы. Знаходзіцца на тэрыторыі дэпартамента Петэн. Другое па велічыні возера Гватэмалы пасля Ісабаль. Плошча 99 км², максімальная глыбіня 160 м. Дзякуючы помнікам культуры мая каля 150 тысяч турыстаў штогод наведваюць гэты рэгіён. Горад Флорэс, сталіца дэпартамента Петэн, размешчана на востраве непадалёк ад паўднёвага берага возера. Вакол Петэн-Іца існавала па меншай меры 27 паселішчаў мая, таксама на месцы сучаснага Флорэса знаходзілася сталіца мая-іца Таясаль, якая была заваяваная апошняй у Цэнтральнай Амерыцы ў 1697 годзе.
Петэн-Іца | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 16°59′ пн. ш. 89°48′ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Гватэмала |
Вышыня над узроўнем мора | 110 м |
Плошча | 99 км² |
Найбольшая глыбіня | 160 м |
![]() |
СпасылкіПравіць
- Азёры і лагуны Гватэмалы Архівавана 10 сакавіка 2008. (англ.)
- Фаўна Гватэмалы Архівавана 18 снежня 2007. (англ.)