Землетрасенне
Землетрасенне, землятрус — падземныя штуршкі і ваганні зямной паверхні, якія ўзнікаюць у выніку раптоўных, амаль імгненных разрываў і змяшчэнняў мас горных пародаў у зямной кары і ў верхняй частцы мантыі Зямлі.
Месца ўзнікнення штуршкоў, ачаг землетрасення, звычайна знаходзіцца на глыбіні ад 5—10 да 500—600 км. Энергія землетрасення вызначаецца ў магнітудах. Уздзеянне на зямную паверхню, сіла землетрасення, вызначаецца ў балах.
На зямной паверхні землетрасенні распаўсюджаныя нераўнамерна, і часцей за ўсё назіраюцца ў глыбакаводных жолабах, на ціхаакіянскіх астравах і ўзбярэжжы, у Альпійска-Гімалайскім горным поясе Еўразіі, у месцах глыбокіх упадзін сушы (возера Байкал, вобласць Усходне-Афрыканскіх азёраў).
Назіранні за землетрасеннямі вядуць сейсмічныя станцыі, вывучаюцца землетрасенні ў сейсмалогіі.
Працэсы, якія адбываюцца пры моцных землятрусах
правіцьЗемлятрус пачынаецца з разрыву і перамяшчэння горных парод у глыбіні Зямлі. Гэта месца называецца агменем землятрусу або гипоцентр ым. Глыбіня яго звычайна бывае не больш за 100 км, але часам даходзіць і да 700 км. Па глыбіні ачага адрозніваюць нармальныя (70-80 км), прамежкавыя (80-300 км) і глыбокія землятрусу (больш за 300 км) [1].
Некаторыя вядомыя і значымыя ў гісторыі чалавецтва землетрасенні: землетрасенне ў Малой Азіі, 1201, землетрасенне ў Кітаі, 1556, землетрасенне ў Далмацыі, 1667, Лісабонскае землетрасенне, 1755, землетрасенне ў Японіі, 1923, землетрасенне ў Чылі, 1960, землетрасенне ў Перу, 1970, Таньшанскае землетрасенне, 1976, землетрасенне каля Суматры, 2004, землетрасенне ў Японіі, 2011.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Геологический словарь — М.: Недра, 1973
Літаратура
правіць- Бычкоў С. В. Прагноз землятрусаў, дрэнныя навіны // Веснік навуковага цэнтра па бяспецы работ у вугальнай прамысловасці. — 2018. — № 2. — С. 82. https://cyberleninka.ru/article/n/prognoz-zemletryaseniy-plohie-novosti/viewer