Сіла землетрасення

сіла землетрасення, ацэнка ўздзеяння землетрасення на зямную паверхню. Дазваляе ацэньваць вызваленую сейсмічную энергіі толькі ўскосна, бо ўдзеянне залежыць і ад глыбіні ачага. Існуе рад міжнародных шкалаў такой ацэнкі.

Гл. таксама: магнітуда землетрасення.

Мадыфікаваная шкала інтэнсіўнасці Меркалі, MMI Int. (1931), шкала суб'ектыўнай ацэнкі, аснаваная на апісаннях назіранняў відавочцаў. Значэнні — цэлыя лікі ад 1 да 12, якія запісваюцца рымскімі лічбамі.

I. Не адчуваецца нікім, апроч нямногіх, і ў асабліва спрыяльных умовах.
II. Адчуваецца нямногімі, хто ў спакоі, асабліва на верхніх паверхах. Прадметы на гнуткіх падвесках могуць разгойдвацца.
III. Выразна адчуваецца ў памяшканні, асабліва на верхніх паверхах, але шмат хто не распазнае ў гэтым землетрасення. Аўтамашыны, якія стаяць, могуць злёгку гойдацца. Вібрацыі як ад блізкага праходу цяжкога грузавіка. Працягласць у часе — можна ацэньваць.
IV. Удзень адчуваецца многімі ў памяшканні, нямногімі на вуліцы. Уночы некаторыя прачынаюцца. Посуд, вокны, дзверы рухаюцца; сцены рыпяць. Вібрацыі як ад сутыкнення цяжкога грузавіка з будынкам. Аўтамашыны, якія стаяць, заўважн гойдаюцца.
V. Адчуваецца амаль усімі; шмат хто прачынаецца. Частка посуду, вокнаў і пад. разбіваецца; нешматлікія выпадкі трэскання тынку; няўстойлівыя рэчы падаюць. Часам можна заўважыць рух дрэваў, слупоў, іншых высокіх аб'ектаў. Маятнікавыя гадзіннікі могуць спыняцца.
VI. Адчуваецца ўсімі; шмат хто пужаецца і выбягае на вуліцу. Частка цяжкой мэблі перасоўваецца; нешматлікія выпадкі адпадання тынку або пашкоджання комінаў. Лёгкія пашкоджанні будынкаў.
VII. Усе выбягаюць на вуліцу. Пашкоджанні амаль ніякія ў будынках добрага праекту і будовы; умеркаваныя ў добра збудаваных звычайных будынках; значныя ў дрэнна збудаваных ці спраектаваных будынках. Валяцца некаторыя коміны. Заўважаецца тымі, хто вядзе аўтамашыну.
VIII. Пашкоджанні лёгкія ў спецыяльна спраектаваных будынках; значныя ў добра збудаваных звычайных будынках, з частковымі абваламі; вельмі вялікія ў дрэнна збудаваных будынках. Сценавыя панелі вылятаюць з каркасаў. Падаюць коміны, заводскія коміны, калоны, помнікі, сцены. Перакульваецца цяжкая мэбля. Падкідаюцца пясок і гразь. Мяняецца вада ў калодзежах. Замінкі для тых, хто вядзе аўтамашыну.
IX. Пашкоджанні значныя ў спецыяльна спраектаваных будынках, у добра спраектаваных каркасных будоваў адрываюцца трубапровады; пашкоджанні вельмі вялікія ў моцных будынках, з частковымі абваламі. Будынкі ссоўваюцца з фундаментаў. Глеба прыкметна трэскаецца. Падземныя трубы рвуцца.
X. Некаторыя добра збудаваныя драўляныя будынкі знішчаюцца; большасць каменных і каркасных будынкаў знішчаюцца разам з фундаментамі. Глеба моцна трэскаецца. Чыгуначныя рэйкі гнуцца. Значныя апоўзні з рачных берагоў і стромкіх схілаў. Пясок і гразь перасоўваюцца з месца на месца. Вада выплюхваецца на берагі.
XI. Застаюцца стаяць нямногія каменныя будынкі або не застаецца ніякіх. Масты знішчаюцца. Поўны выхад са строю падземных трубаў. Гарбы і ссоўванні ў мяккай глебе. Вельмі моцна гнуцца чыгунасчныя рэйкі.
XII. Поўнае разбурэнне. Земляныя хвалі. Узаемныя размяшчэнні аб'ектаў на мясцовасці мяняюцца па вышыні і азімуце. Аб'екты падкідаюцца ў паветра.

Літаратура правіць

Harry O. Wood and Frank Neumann, in Bulletin of the Seismological Society of America, Vol. 21, No. 4, December 1931. es Geophysicae, 4B, (6), Paris, France, 1986, pp. 679–702. Як працытавана на афіцыйнай пляцоўцы NGDC.