Землетрасенне ў Перу (1970)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Вялікае Перуанскае землетрасенне — падводнае землетрасенне (магнітуда 7.9 па шкале Рыхтэра), якое адбылося 31 мая 1970 года ў рэгіёне Анкаш. У выніку, у спалучэнні з апоўзнем, адбылося найбольш катастрафічнае стыхійнае бедства за ўсю гісторыю Перу.

Наступствы землетрасення

Землетрасенне паўплывала на рэгіёны Анкаш і Ла-Лібертад. Ніякай інфармацыі аб цунамі не паступала.

Землетрасенне адбылося ў нядзелю днём, у 15:23:31 па мясцовым часе (20:23:31 UTC) і працягвалася 45 секунд. Землетрасенне дэстабілізавала паўночную сцяну гары Уаскаран, у выніку чаго каменная, ледзяная і снежная лавіны пахавалі гарады Юнгай і Ранрахірку. Лавіна пачалася як слізгальная маса з каменя і лёду каля 910 м у шырыню і 1,6 км у даўжыню. Яна пераадолела адлегласць у 11 км да Юнгая з сярэдняй хуткасцю ад 280 да 335 км у гадзіну. Маса рухалася вельмі хутка, падбірала ледавіковыя аскепкі і да таго часу, як яна дасягнула Юнгая, яе склад ацэньваўся ў 80 мільёнаў кубічных метраў (80 млн м³) вады, бруду і камянёў.

Ахвяры і страты

правіць

Колькасць загінуўшых ад землетрасення і лавіны склала 74,194 чалавек, аднак, па некаторых адзнаках, гэты лік мусіць быць больш, чым 80,000. Каля 25,600 прапалі без вестак і 143,331 былі параненыя. Больш за 1,000,000 чалавек засталіся без прытулку. У Юнгаі 20,000 чалавек загінулі з-за апоўзня, і толькі 400 выжылі. Выжылі толькі тыя, хто знаходзіўся на высокіх кропках горада, такіх як могілкі, а таксама 300 дзяцей, якія наведвалі цырк на мясцовым стадыёне.

Землетрасенне паўплывала на плошчу каля 83,000 км², тэрыторыю, большую за плошчы Бельгіі і Нідэрландаў разам узятых. Невялікія страты і сцэны панікі былі зарэгістраваныя ў некаторых частках Эквадора. Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў заходняй і цэнтральнай Бразіліі.

Гэта была агульнасістэмная катастрофа, якая паўплывала на такія распаўсюджаныя вобласці, як рэгіянальная інфраструктура, сувязь, гандаль і транспарт. Яны былі амаль цалкам знішчаны. Эканамічны ўрон перавысіў паўтара мільярда долараў ЗША. Гарады, мястэчкі, сялянскія вёскі, а таксама дамы, прамысловыя, грамадскія будынкі, школы, электра- і водазабеспячэнне і сродкі сувязі на іх былі сур'ёзна пашкоджаны або знішчаны. Панамерыканская шаша была таксама пашкоджана, што зрабіла прыбыццё гуманітарнай дапамогі вельмі цяжкім.

Перуанскі ўрад забараніў раскопкі ў рэгіёне, дзе горад Юнгай пахаваны, заявіўшы, што гэта нацыянальныя могілкі. Дзяцей, якія выжылі на гарадскім стадыёне, рассялілі па ўсім свеце. У 2000 годзе трагедыя натхнула ўрад аб'явіць 31 мая Днём памяці і вывучэння стыхійных бедстваў. Кожнае 31 мая, у многіх школах Перу практыкуецца эвакуацыя, каб адзначыць гэту катастрофу.

Спасылкі

правіць