Уаскаран
(Пасля перасылкі з Гара Уаскаран)
Уаскаран — гара ў горнай сістэме Цэнтральных Андаў. Вышыня 6768 м. Cамая высокая кропка Перу і чацвёртая па вышыні гара Паўднёвай Амерыкі. Уаскаран размешчаны ў аднайменным нацыянальным парку і з’яўляецца часткай масіва Кардыльера-Бланка. Акрамя асноўнага піка Уаскаран-Сур каля гары ёсць яшчэ два — Чапікалькі і Уаскаран-Нортэ. Першае ўзыходжанне ажыццявіла ў 1932 годзе група нямецкіх і аўстрыйскіх альпіністаў. На пік Уаскаран-Нортэ першай забралася амерыканка Эні Сміт-Пек ў 1908 годзе.
Уаскаран | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 6 768 м |
Адносная вышыня | 2 776 м |
Размяшчэнне | |
9°07′00″ пд. ш. 77°36′00″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Цэнтральныя Анды |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
31 мая 1970 года на паўночным схіле сышоў буйны апоўзень, пахаваўшы пад сабой чэхаславацкую альпінісцкую групу і горад Юнгай.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |