Эквадор

краіна ў Паўднёвай Амерыцы

Эквадо́р (ісп.: Ecuador, кечуа: Ikwadur), афіцыйная назва Рэспу́бліка Эквадо́р (ісп.: República del Ecuador [reˈpuβlika ðel ekwaˈðor], кечуа: Ikwadur Republika) — дзяржава на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыцы. Мяжуе на поўначы з Калумбіяй, на ўсходзе і поўдні з Перу; на захадзе абмываецца Ціхім акіянам. У складзе Эквадора астравы Галапагас і іншыя прыбярэжныя астравы.

Эквадор
República del Ecuador
Ikwadur Republika
Герб Эквадора
Сцяг Эквадора Герб Эквадора
Дэвіз: «Dios, patria y libertad
(ісп.: «Бог, радзіма і воля»
Гімн: «Salve, Oh Patria»
Дата незалежнасці Абвешчана 24 мая 1822 (ад Іспаніі)
Афіцыйная мова іспанская
Сталіца Кіта
Найбуйнейшыя гарады Кіта, Гуаякіль
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Рафаэль Карэа
Джордж Глас
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
71-я ў свеце
256.370 [1] км²
8,8
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

14 800 000 чал. (68-я)
47 чал./км²
Валюта Долар ЗША, сваі разменныя манеты;
эквадорскі сукрэ (да 2000 г.)
Інтэрнэт-дамен .ec
Код ISO (Alpha-2) EC
Код ISO (Alpha-3) ECU
Код МАК ECU
Тэлефонны код +593
Часавыя паясы -5 [2]
  1. http://www.exteriores.gob.es/Documents/FichasPais/Ecuador_FICHA%20PAIS.pdf
  2. UTC -6 на Галапагоскіх астравах.
  3. а б https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/southamerica

Нацыянальная свята — Дзень незалежнасці (10 жніўня).

Геаграфія

правіць
 
вулкан Сангай

Паводле характару рэльефу і прыродных умоў тэрыторыя Эквадора падзяляецца на 3 часткі: берагавыя нізіны і ўзвышшы на захадзе, высакагорная частка ў цэнтры — нагор'е Андаў, якое складаецца з Заходніх і Усходніх Кардыльераў, і перадгорныя раўніны на паўночным усходзе. На ўнутраных схілах Кардыльераў — конусы патухлых (Чымбараса, 6267 м — найвышэйшы пункт Эквадора) і дзеючых (Катапахі, 5897 м, і Антысана, 5758 м) вулканаў. Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ, медныя і свінцовыя руды, золата, срэбра, сера.

Рачная сетка густая. Рэкі ўсходняй часткі належаць басейну ракі Амазонка (вярхоўі Путумаё, Рыа-Напа, Тыгрэ), заходняй — басейну Ціхага акіяна. Найбольшае гаспадарчае значэнне мае даступная марскім суднам рака Гуаяс.

Найбуйнейшыя астравы: Галапагас, Ісла-Дэ-Ла-Плата, Пуна.

Клімат экватарыяльны, на нізінах гарачы і вільготны (сярэднямесячныя тэмпературы на ўзбярэжжы 25-28°С, на раўнінах 20-24°С); у міжгорных катлавінах умерана цёплы (сярэднямесячныя тэмпературы ў Кіта 12,8-13,2°С, характэрны вялікія амплітуды сутачнай тэмпературы). Ападкаў на поўначы берагавой нізіны і перадгорных раўнін больш за 2000 мм, на поўдні перадгорных раўнін да 1000 мм, у міжгорных далінах да 1300 мм на поўначы і да 400 мм на поўдні.

Прырода

правіць

На перадгорных раўнінах і на поўначы берагавых нізін пашыраны экватарыяльныя лясы, на поўдні — саванны і сухія стэпы. У паўночнай частцы міжгорных катлавін — высакагорныя экватарыяльныя лугі, на поўдні — стэпавая расліннасць. Вонкавыя схілы Кардыльераў да 3000 м укрыты горнай гілеяй (тут шмат каштоўных дрэў: хіннае, бальзавае, каўчуканосы), вышэй - горныя экватарыяльныя лясы — парамас, з вышыні 4500-4700 м — вечныя снягі.

Жывёльны свет разнастайны: малпы, ляніўцы, ягуары, тапіры, мурашкаеды, алені пуду, кажаны, шмат птушак, паўзуноў.

Для аховы прыроды створаны нацыянальныя паркі Галапагас, Катапахі, Сангай, Мачалілья.

Гісторыя

правіць
 
Помнік Белалькасару ў горадзе Калі

Са старажытных часоў тэрыторыю Эквадора насялялі індзейскія плямёны кара, шыры, каньяры, тумбэ. У канцы 1-га тысячагоддзя н.э. саюз плямён кара ўтварыў т.зв. царства Кіту, захопленае ў XV ст. Імперыяй Інкаў (Таўантынсую), якія пасялілі тут шмат індзейцаў з тэрыторыі Балівіі і Перу. У 1526 годзе іспанскія канкістадоры пачалі заваяванне Інкскай імперыі. У 1534 г. захапілі галоўны горад Кіта. У 1563 годзе тэрыторыя Эквадора вылучана ў асобную іспанскую калонію, якая ўваходзіла ў склад віцэ-каралеўства Перу (да 1718 і 1723-39) і віцэ-каралеўства Новая Гранада (1718-23 і пасля 1739). У ходзе вайны за незалежнасць іспанскіх калоній 1820-26 гг. Эквадор вызвалены з-пад улады Іспаніі ў 1819-22 і ўвайшоў у склад Вялікай Калумбіі як Вобласць Кіта. З мая 1830 года Эквадор незалежная рэспубліка. Да канца 19 стагоддзя па чарзе кіравалі лібералы і кансерватары, пачалася мадэрнізацыя земляробства, пашыралася адукацыя, будаваліся чыгункі. 1-я палова 20 стагоддзя — перыяд эканамічнай і палітычнай нестабільнасці. Прэзідэнты звычайна змяняліся ў выніку ваенных пераваротаў. У выніку вайны з Перу (1941-42) Эквадор страціў 278 000 км² у басейне ракі Амазонка. Адкрыццё і эксплуатацыя багатых радовішчаў нафты спрыяла правядзенню аграрнай рэформы і хуткаму росквіту эканомікі ў 1970-я гады. У 1980-я пачаўся эканамічны застой. У 1995 г. адбылася пагранічная вайна з Перу. Эквадор — член ААН (з 1945), Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (з 1948).

У 2015 г. прэзідэнт Рафаэль Карэа увёў норму аб неабмежаванай колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў.

4 лютага 2018 г. прайшоў канстытуцыйны рэферэндум  (англ.), у выніку якога выбаршчыкі падтрымалі адмену нормы аб неабмежаванай колькасці пераабранняў кіраўніка дзяржавы.

Дзяржаўны лад і палітыка

правіць

Эквадор — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя, прынятая ў верасні 2008 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які адначасова з'яўляецца кіраўніком урада і галоўнакамандаючым узброенымі сіламі. Выбіраецца насельніцтвам на выбарах на 4 гады. Вышэйшы орган улады — аднапалатны Нацыянальны кангрэс, які таксама выбіраецца на 4 гады.

Насельніцтва

правіць
 
горад Гуаякіль

Эквадорцы — нацыя, якая ўтварылася ад змяшэння індзейцаў з іспанскімі каланістамі, неграмі і еўрапейскімі эмігрантамі. Іспана-індзейскія метысы складаюць 55% насельніцтва, індзейцы (пераважна кечуа) — 25%, белыя (нашчадкі еўрапейцаў) — 10%. Пануючая рэлігія — хрысціянства (каталікі 95%, пратэстанты). Большая частка насельніцтва сканцэнтравана ў басейне ракі Гуаяс, на ўзбярэжжы заліва Гуаякіль, у далінах і міжгорных катлавінах. Гарадское насельніцтва — 64%. Буйныя гарады — Гуаякіль, Кіта, Куэнка, Мачала, Партаўеха, Рыябамба, Амбата, Манта, Эсмеральдас, Нуэва-Лоха.

Эканоміка

правіць

Эквадор — аграрна-індустрыяльная краіна з сярэднеразвітой эканомікай (восьмае па ўзроўні месца ў Лацінскай Амерыцы), устойлівымі гандлёва-эканамічнымі і фінансавымі сувязямі. Дзяржаўны сектар ахоплівае частку прамысловай вытворчасці, інфраструктуру, энергетыку, вялікую частку нафта- і газаздабываючай сферы, транспарт.

Па запасах і аб'ёму здабычы нафты Эквадор займае чацвёртае месца ў Лацінскай Амерыцы пасля Венесуэлы, Мексікі і Аргенціны. Нафтаздабываючая прамысловасць забяспечвае больш 60 % валютных паступленняў краіны. Больш 50 % экспарту нафты прыходзіцца на ЗША.

Істотнае значэнне маюць традыцыйныя галіны — харчовая, тэкстыльная, гарбарная, швейная, машынабудаванне, металургія і хімічная прамысловасць.

Каля 50 % працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, якая характарызуецца вельмі адсталымі метадамі гаспадарання і арыентуецца на вытворчасць традыцыйных экспартных тавараў — бананаў, какавы, кавы, рысу, крэветак. Ва ўдзельнай вазе экспартуемай сельгаспрадукцыі ўзрастае доля нетрадыцыйных культур: манга, ананасаў, бахчавых, папаі і інш. У структуры імпарту галоўнае месца займаюць прадукцыя машынабудавання, металапракат.

У краіне досыць актыўна развіваецца прадпрымальніцтва. У апошнія 5 гадоў назіраецца паступальны рост аб'ёмаў крэдытавання дробнага бізнесу, якія перавысілі 2,0 % ВУП.

Папярэднія паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Эквадора ў 2006 сведчаць аб тым, што крызіс 90-х гадоў у цэлым пераадолены і ў цяперашні час назіраецца пэўная стабілізацыя становішча. Тэмпы інфляцыі няўхільна зніжаліся і склалі 3,0 %, золатавалютныя рэзервы выраслі да 2,1 млрд дол. ЗША (1,9 млрд у 2005), беспрацоўе засталася на ўзроўні 11 % (няпоўная занятасць — 47 %). Рост ВУП склаў 3,5 % (агульны аб'ём — 40 млрд дол. ЗША). Да 11,5 млрд дол. ЗША скарацілася дзяржаўная знешняя запазычанасць (у 2005 — парадку 14,1 млрд дол. ЗША). Кошт спажывецкага кошыка — 450 дол. ЗША.

Знешняя палітыка

правіць

Канцэптуальныя асновы эквадорскай знешняй палітыкі грунтуюцца на прытрымліванні прынцыпаў мірнага ўзаемадзеяння, павагі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, неўмяшанні ва ўнутраныя справы, развязанне спрэчак палітычнымі сродкамі. Эквадор традыцыйна выступаў з агульнадэмакратычных пазіцый за пераадоленне аднабаковых падыходаў у сусветных справах, падтрыманне міру і стабільнасці, строгае прытрымліванне норм міжнароднага права, захаванне і падвышэнне вядучай ролі ААН і яе Савета Бяспекі, умацаванне шматбаковых механізмаў урэгулявання крызісных сітуацый. Краіна падтрымлівае неабходнасць стварэння глабальнай сістэмы процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам, выказваецца за поўную забарону ядзерных выпрабаванняў і ўсіх відаў зброі масавага знішчэння.

Эквадор уваходзіць у Арганізацыю амерыканскіх дзяржаў (ААГ), Лацінаамерыканскую эканамічную сістэму (ЛАЭС), Лацінаамерыканскую асацыяцыю інтэграцыі (ЛАІ); з'яўляецца членам Руху недалучэння, Андскай супольнасці, Групы Рыа, Групы 77, удзельнікам Міжамерыканскага дагавора аб узаемнай дапамозе (Дагавор Рыа-дэ-Жанэйра, 1947), Дагавораў аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, аб забароне ядзернай зброі ў Лацінскай Амерыцы (Тлатэлолка), аб Антарктыцы.

Беларуска-эквадорскія адносіны

правіць

Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 5 мая 1993 года.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 63-64. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).