Нацыянальны Кангрэс Эквадора

Нацыянальны Кангрэс Эквадора — заканадаўчы орган (парламент) Эквадора.

Склад правіць

Па канстытуцыі 1998 года, Кангрэс збіраецца ў Кіта і складаецца з 100 дэпутатаў. Кожная з 22 правінцый прызначае як мінімум 2 дэпутатаў, і кожныя 200.000 жыхароў прадстаўлены дадатковым дэпутатам.

Роспуск правіць

Выбары ў Кангрэс адбыліся 15 кастрычніка 2006, але парламент быў распушчаны 29 лістападзе 2007 г. з-за высокага ўзроўню карупцыі. Замест яго скліканая часовая асамблея.[1]

Зноскі