Кажаны
Кажаны (Microchiroptera) — падатрад рукакрылых, які аб’ядноўвае большую частку відаў гэтага атрада. Адрозніваюць 20 сямействаў, больш за 800 відаў.
Кажаны | |||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Ілюстрацыя з кнігі Эрнста Гекеля «Kunstformen der Natur», 1904 | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Microchiroptera Dobson, 1875 | |||||||||||||||||||||||||||||||
Сямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Даўжыня цела да 14 см. Зубы дробныя, вострыя. Зрок развіты слаба. Арыентуюцца ў прасторы з дапамогай рэхалакацыі. Гетэратэрмныя (у перыяд спакою тэмпература цела залежыць ад тэмпературы асяроддзя). Ва ўмовах умеранага і халоднага клімату зімой упадаюць у спячку, некаторыя мігрыруюць.
ПашырэннеПравіць
Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках; на Беларусі 15 відаў, найбольш пашыраны вячэрніца рыжая, начніца вадзяная, начніца вусатая, вушан звычайны, нетапыр-карлік і кажан двухколерны. Селяцца ў пячорах, дуплах дрэў, на гарышчах. Утвараюць калоніі.
Асаблівасці біялогііПравіць
Большасць насякомаедныя. Нараджаюць 1 — 2 дзіцяняці.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Самусенка Э. Рукакрылыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.