Падкаваносы (Rhinolophidae) — сямейства млекакормячых атрада рукакрылых.

Падкаваносы

Rhinolophus ferrumequinum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhinolophidae Gray, 1825

Даччыныя таксоны
  • Hipposiderinae
  • Rhinolophinae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  631242
NCBI  58055
EOL  7635
FW  40644

Даўжыня 3,5—11 см. Вушныя ракавіны буйныя, востраканцовыя. На канцы морды голыя скурыстыя ўтварэнні складанай формы: «падкова», «сядло» і «лэнцэт» (адсюль назва), якія прымаюць удзел у фарміраванні накіраванасці эхалакацыйных сігналаў, што выпускаюцца праз ноздры. Крылы шырокія.

Выдзяляюць 2 роды, 69 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных шыротах Усходняга паўшар'я. Жывуць у пячорах, дуплах, трапляюцца ў збудаваннях. Часам утвараюць вялікія калоніі. Кормяцца насякомымі, пераважна начнымі матылямі.

Нараджаюць 1—2 дзіцяняці. Здольныя ў шырокіх межах змяняць тэмпературу цела (гетэратэрмнасць).

Літаратура

правіць