Грынпіс
Грынпі́с (англ.: Greenpeace — «зялёны свет») — міжнародная грамадская прыродаахоўная арганізацыя, заснаваная ў г. Ванкувер, Канада 15 верасня 1971 года Дэвідам Мактагартам.
Грынпіс | |
---|---|
Тып | Міжнародная недзяржаўная арганізацыя[1] |
Год заснавання | 1972 |
Заснавальнікі | Irving Stowe[d], Dorothy Stowe[d], Jim Bohlen[d], Paul Côté[d], Robert Hunter[d] і Ben Metcalfe[d] |
Размяшчэнне | Амстэрдам, Нідэрланды (Грынпіс Інтэрнэшнл) |
Сфера дзейнасці | Ахова навакольнага асяроддзя, Пацыфізм |
Прыбытак |
|
Ахвяраванні | € 196.600.000 (2008) |
Колькасць супрацоўнікаў | больш за 1.500 |
Колькасць членаў | 2.860.000 (2008) |
Даччыныя арганізацыі | Greenpeace France[d], Greenpeace India[d], Q88958809?, Greenpeace East Asia[d] і Greenpeace USA[d] |
Вэб-сайт | greenpeace.org |
Асноўная мэта — дамагчыся вырашэння глабальных экалагічных праблем, у тым ліку шляхам прыцягнення да іх ўвагі грамадскасці і ўладаў.
Грынпіс існуе толькі за кошт ахвяраванняў прыхільнікаў і прынцыпова не прымае фінансавую дапамогу ад дзяржаўных структур, палітычных партый або бізнесу.
Грынпіс вядомы сваімі гучнымі акцыямі, нацэленымі на прыцягненне ўвагі СМІ да экалагічных праблем. Сведчанне — адзін з прынцыпаў Грынпіс. Арганізацыя імкнецца пабываць на месцы экалагічнага злачынствы і даць людзям незалежную і праўдзівую інфармацыю.
Геаграфія
правіцьРэгіянальныя офісы
правіцьРэгіянальныя офісы аб’ядноўваюць некалькі дзяржаў.
Цэнтральная і ўсходняя Еўропа (Аўстрыя, Венгрыя, Польшча, Славакія, Славенія)
Скандынавія (Данія, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя)
Міжземнамор’е (Ізраіль, Ліван, Мальта, Турцыя)
Паўднёва-Усходняя Азія (Інданезія, Тайланд, Філіпіны)
Аўстралія і Акіянія (Аўстралія, Папуа-Новая Гвінея, Саламонавы Астравы, Фіджы)
Нацыянальныя офісы
правіцьЕўропа: Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Іспанія, Італія, Люксембург, Нідэрланды, Партугалія, Расія, Румынія, Францыя, Чэхія, Швейцарыя
Азія: Індыя, Кітайская Народная Рэспубліка, Японія
Афрыка: Конга, Сенегал, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Паўночная Амерыка: Канада, Мексіка, Злучаныя Штаты Амерыкі
Паўднёвая Амерыка: Аргенціна, Бразілія, Чылі
Аўстралія і Акіянія: Новая Зеландыя
Нафтавая кампанія
правіцьАктывісты Грынпіс праводзяць акцыі пратэсту супраць выкарыстання нафтавых прадуктаў, так як пры іх выкарыстанні ў атмасферу выкідваецца шмат таксічных рэчываў. Некаторыя радыкальна настроеныя актывісты Грынпіс прадпрымаюць спробы пранікнення на танкеры, які транспартуюць нафту.
Адной з найбуйнейшых перамог грынпісаўцаў у дадзенай кампаніі можна назваць адмову ад затаплення нафтавай платформы Брэнт Спар (англ. Brent Spar) брытанскай кампаніі Shell у 1995 годзе, так як яна ўтрымлівала шмат таксічных рэчываў. Некалькім актывістам ўдалося падабрацца на плыту да платформе і прыкаваць сябе да яе. Бурная рэакцыя СМІ і грамадскасці прывяла да асуджэння суседнімі дзяржавамі затаплення, падзення каціровак Shell і спроб байкоту гэтай кампаніі. Нягледзячы на гэта Парламент Вялікабрытаніі дазволіў кампаніі Shell дадзеную працэдуру, але кіраўніцтвам кампаніі ўсё ж прыняло рашэнне адмяніць затапленне і паступіць так, як і рэкамендавалі ім актывісты: разабралі платформу па частках на беразе.
Як адзначае Наомі Кляйн, уплывовы эксперт па антыкарпаратыўнаму руху і брэндынгу, са спасылкай на лідара арганізацыі Робіна Гроўв-Уайта:
Урок, які Грынпіс вынес з сваёй перамогі на Брэнт Спар, быў урокам аб недатыкальнасці „тэрыторый, якія належаць супольнасці людзей у цэлым“, — месцаў, не пайменаваных ні на якіх картах, што не належаць ніякім прыватным інстытутам і таму з'яўляюцца агульнай уласнасцю[2]. |
Акцыі
правіць1997
правіцьКрытыка
правіцьГрынпіс часта падвяргаецца крытыцы з боку некаторых прадстаўнікоў навуковай супольнасці, у тым ліку і асобных прафесійных эколагаў, па меркаванні якіх дзейнасць Грынпіс часцей прыносіць шкоду, чым карысць прыродзе.[4]
Некаторыя заявы Грынпіса аб генетычна-мадыфікаваных прадуктах крытыкаваліся за неаб’ектыўнасць.[5]
Існуе меркаванне аб тым, што некаторыя акцыі Грынпіс былі прафінансаваны канкурэнтамі тых кампаній, супраць якіх выступала арганізацыя.[6] Некаторыя таксама мяркуюць, што Грынпіс выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах.[7][8] У той жа час, прадстаўнікі «Грынпіс» адвяргаюць гэтыя і іншыя аналагічныя абвінавачванні ў свой адрас.[9]
З іншага боку, некаторыя радыкальныя эколагі часта крытыкуюць «Грынпіс» за залішнюю мяккасць і недахоп акцый «прамога дзеяння». Да такіх ставіцца, у прыватнасці, былы актывіст «Грынпіс» Пол Ватсан.[10][11]
Гл. таксама
правіць- Rainbow Warrior і Rainbow Warrior II — караблі, флагманы Грынпіс.
- Воін Вясёлкі — мастацкі фільм аб падрыве флагмана Грынпіс
- Бялуга — адзін з першых караблёў Грынпіс.
- Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF)
- Спіс экалагічных арганізацый
- Greenpeace Breakthrough — дабрачынны зборнік рок-музыкі, выпушчаны ў 1989 годзе
Зноскі
- ↑ United Nations, Department of Public Information, Non-Governmental Organizations
- ↑ Greenpeace против Shell (24 верасня 2004). Праверана 27 чэрвеня 2010.
- ↑ Oil be damned!(недаступная спасылка). SchNEWS (22 жніўня 1997). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2007. Праверана 27 чэрвеня 2010.
- ↑ Karri Hammerstrom. The Future of Food and Medicine. (англ.). AgBioWorld Foundation. Праверана 27 чэрвеня 2010.
- ↑ Производители продуктов питания называют исследование Greenpeace необъективным(недаступная спасылка). conditer.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2014. Праверана 27 чэрвеня 2010.
- ↑ Международный энвайронментализм (раздел «Greenpeace») . Праверана 27 чэрвеня 2010.
- ↑ Архив материалов сайта «Остановим Гринпис» . Праверана 27 чэрвеня 2010.
- ↑ ГордонКихот: глобальное изменение климата — Текст телепередачи А.Гордона на 1 канале(недаступная спасылка) (15 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 27 чэрвеня 2010.
- ↑ Соврамши, господин Гордон — Ответ Гринпис на передачу А.Гордона на 1 телеканале(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2010. Праверана 27 чэрвеня 2010.
- ↑ Paul Watson, Sea Shepherd and Greenpeace: some facts(недаступная спасылка). Greenpeace.org. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 27 чэрвеня 2010.
- ↑ Sticking it to the Man, 21st Century style… — Интервью с Полом Уотсоном . Праверана 27 чэрвеня 2010.
Спасылкі
правіцьГрынпіс на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Грынпіс (англ.). Праверана 27 чэрвеня 2010.
- Сайт валанцёраў Грынпіс . Праверана 27 чэрвеня 2010.
- Артыкул пра міжнародны энвайронменталізм з крытыкай працы Грынпіса . Праверана 27 чэрвеня 2010.