Ванкувер
Ванкувер (англ.: Vancouver) — горад на заходнім узбярэжжы Канады, буйнейшы горад правінцыі Брытанская Калумбія і восьмы па колькасці насельніцтва горад краіны. Насельніцтва 612 тыс. чал., у агламерацыі Вялікі Ванкувер (Greater Vancouver) пражывае звыш 2,3 млн чал. (трэцяя па памерах агламерацыя ў Канадзе).
Горад
Ванкувер
Vancouver
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Месца размяшчэння Ванкувера мае назву Ніжняя вялікая зямля (Lower Mainland), што падкрэслівае яго знаходжанне на ўзбярэжжы кантынентальнай часткі рэгіёна, у супрацьпастаўленні востраву Ванкувер, на якім размяшчаецца адміністрацыйны цэнтр правінцыі — горад Вікторыя.
Насельніцтва Ванкувера этнічна разнастайнае, для больш як паловы жыхароў горада англійская мова не з'яўляецца роднай.
Мясцовасць засяляецца еўрапейцамі з 1860-х. Імпульс перасяленню надалі залатыя ліхаманкі (каньён Фрэйзера і Карыбу), затым доўгі час — да 1980-х — горад быў цэнтрам рэгіёну здабычы і апрацоўкі мясцовай сыравіны (лес, карысныя выкапні, рыба, сельскагаспадарчая прадукцыя). У апошнія дзесяцігоддзі ідзе моцная дыверсіфікацыя гаспадарчай актыўнасці, рост сектару паслуг. На сённяшні дзень другое месца ў эканоміцы горада пасля лясной прамысловасці займае турызм. Ванкувер — трэці па велічыні цэнтр кінавытворчасці Паўночнай Амерыкі пасля Лос-Анджэлеса і Нью-Ёрка.
Горад валодае дастаткова развітой сеткай гарадскога пасажырскага транспарту, хаця і меншай ў параўнанні з іншымі гарадамі Канады, што тлумачыцца вялікай шчыльнасцю засялення цэнтральнай часткі горада і адсутнасцю неабходнасці перамяшчэння вялікіх мас людзей паміж рознымі раёнамі горада, у прыватнасці, з прыгарадаў. Агульная планіроўка горада забяспечвае высокую якасць жыцця гараджан, тэарэтыка-практычныя падыходы да яе атрымалі назву Ванкуверызм, як альтэрнатыва распаўзанню гарадоў, іх прыгарадаў на суседнія землі (Urban sprawl).
12 лютага — 28 лютага 2010 г. у Ванкуверы праходзілі XXI зімовыя Алімпійскія гульні.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьПамятныя мясціны
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- ↑ а б https://globalnews.ca/news/9197530/vancouver-new-mayor-ken-sim/
- ↑ Canada 2011 Census
- ↑ Statistics Canada Canada 2016 Census Праверана 3 ліпеня 2021.
- ↑ Canada 2021 Census
- ↑ https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-pobratimi/vankuver-kanada/
- ↑ https://web.archive.org/web/20210126232108/https://vancouver.ca/news-calendar/international-relationships.aspx
- ↑ https://council.vancouver.ca/20080311/documents/a14.pdf
- ↑ https://www.edinburghlive.co.uk/news/edinburgh-news/edinburghs-ten-sisters-remarkable-cities-18177349
- ↑ https://vancouver.ca/news-calendar/international-relationships.aspx
- ↑ https://www.canadainternational.gc.ca/japan-japon/bilateral_relations_bilaterales/sistercity-jumelage.aspx?lang=eng