Музей Ванкувера
Музей Ванкувера (англ.: Museum of Vancouver (MOV), раней Vancouver Museum) — самы вялікі грамадзянскі музей Канады. Музей Ванкувера быў адкрыты ў 1894 годзе; у 2008 годзе яго канцэпцыя была цалкам перапрацавана. Музей знаходзіцца ў адным будынку з Касмічным цэнтрам імя Макмілана .
Музей Ванкувера | |
---|---|
Заснаваны | 1894 |
Адкрыты | 1894 |
Месцазнаходжанне | 1100 Chestnut Street, BC V6J 5E5, Ванкувер |
Наведвальнікі |
|
Адрас | 1100 Chestnut Street, Vancouver, BC V6J 3J9 |
Адкрыты | аўт-нядз 10:00-17:00, чат 10:00-20:00 |
museumofvancouver.ca (англ.) |
Інфармацыя пра музей
правіцьМузей быў заснаваны Асацыяцыямі мастацтва, навукі і гісторыі Ванкувера і быў адкрыты 17 красавіка 1894 года[1]. Экспазіцыі размяшчаліся ў розных месцах, пакуль музей не здабыў сваё сталае месца ў цэнтры Карнегі 15 красавіка 1905. У 1968 годзе музей быў пераназваны ў Музей Стагоддзя Канады і быў перамешчаны ў будынак, у якім размяшчаецца дагэтуль, а ў 1981 вярнуў сваю ранейшую назву[2]. Увесну 2009 была прадстаўлена новая канцэпцыя музея як адлюстравання горада, яго гісторыі і жыхароў. У 2010 за паспяховае развіццё гэтага новага кірунку музей атрымаў узнагароду ад Канадскай Асацыяцыі Музеяў (Canadian Museums Association)[2].
У зборы музея знаходзяцца розныя артэфакты, сабраныя па ўсім свеце, сярод якіх мумія, набытая ў Егіпце, калекцыі XIX і XX стагоддзяў.
Зноскі
- ↑ "Our detailed History, " Museum of Vancouver online Архівавана 19 ліпеня 2011..
- ↑ а б History of the Museum Архівавана 26 жніўня 2011.
Спасылкі
правіць- museumofvancouver.ca — афіцыйны сайт Музея Ванкувера