Мартынавіцкі сельсавет

Марты́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Даманавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Казанск.

Мартынавіцкі сельсавет
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Даманавіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Казанск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Каранёўскі сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карані. 5 кастрычніка 1926 года сельсавет перайменаваны ў Мартынавіцкі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мартынавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Казанск. З 8 студзеня 1954 года сельсавет у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Хаміцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.