Скрыгалаўскі сельсавет

Скрыга́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 г. вёска[1]) Скрыгалаў.

Скрыгалаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Мазырскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Скрыгалаў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 533
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Скрыгалава. З 5 кастрычніка 1926 года ў Слабадскім раёне, з 4 жніўня 1927 года — у Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Мазырскім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. У 1974 годзе ў склад сельсавета са Слабадскога сельсавета перададзены вёскі Белая і Надаткі[2]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Скрыгалаў. 29 верасня 2009 года вёска Белая атрымала статус аграгарадка[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1533 чалавекі[4], з іх 93,7 % — беларусы, 3,6 % — рускія[5].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.