Церабаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капаткевіцкім раёне Гомельскай вобласці БССР
Це́рабаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капаткевіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Церабаў.
Церабаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Петрыкаўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Церабаў |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Мазырскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Беседкаўскага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.