Адкрыць галоўнае меню
Горад
Нароўля
Альтанка-маяк (Нароўля).jpg
Альтанка-маяк
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
сярэдзіна XVIII ст.
Горад з
Насельніцтва
7 910 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 02355
Паштовы індэкс
247800
Аўтамабільны код
3
Нароўля на карце Беларусі ±
Нароўля (Беларусь)
Нароўля
Нароўля (Гомельская вобласць)
Нароўля

Наро́ўля[2] (трансліт.: Naroŭlia) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Нараўлянскага раёна, прыстань на правым беразе ракі Прыпяць. За 125 км ад Гомеля, 25 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі КалінкавічыОўруч. Аўтадарогі на Мазыр, Ельск. Насельніцтва 7 910 чал. (2017)[1].

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Упершыню Нароўля ўпамінаецца ў XVIII стагоддзі як мястэчка ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства, уладанне Аскеркаў[3]. У 17501751 гадах мястэчка стала аб’ектам нападаў украінскіх гайдамакаў.

Каля 1760 года М. Аскерка заснаваў у Нароўлі царкву Яна Багаслова. У 1764 годзе канвакацыйны сойм прызнаў каралеўшчыну(руск.) бел. Нароўля (разам з фальваркамі), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай Рафала Алойзыя Аскеркі і яго нашчадкаў.

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Нароўля апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Рэчыцкага павета. На 1795 год тут было 37 двароў[3]. У 1800 годзе каля мястэчка пачалі працаваць гута і вінакурны завод.

Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у Нароўлі дзейнічалі царква, школа і каталіцкая капліца.

У 1909 годзе ў маёнтку Рудакоў адбылося гучнае ва ўсім беларуска-літоўскім краі вяселле Станіслава Станіслававіча Ваньковіча (1885—1943) і Аляксандры Эдвардаўны Горват (1895—1943), на якое з’ехаліся многія вядомыя дваранскія сем’і[4]. У якасці пасагу Аляксандра Горват прынесла свайму мужу Станіславу Ваньковічу значны маёнтак Нароўля, які стаў належаць Ваньковічам да канца 1917 г.[5].

З 1913 года пачала працаваць кандытарская фабрыка.

Найноўшы часПравіць

З 1917 года ў складзе Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нароўля абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1919 года ў складзе Гомельскай губерні РСФСР

У 1924 годзе Нароўлю вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёна (у 1962—1965 гадах у Ельскім раёне) Мазырскай акругі.

У 1930-я гады савецкія ўлады ўзарвалі каталіцкую капліцу, помнік архітэктуры XIX ст.[6] 27 верасня 1938 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і ўвайшло ў склад Палескай вобласці (з 1954 года ў Гомельскай вобласці).

У Другую сусветную вайну з 27 жніўня 1941 да 30 лістапада 1943 года Нароўля знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 3 лістапада 1971 года паселішча атрымала статус горада. Нароўля пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, частка насельніцтва пераселеная.

20 верасня 1998 года адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Святога Крыжа[7].

НасельніцтваПравіць

 
  • XVIII стагоддзе: 1795 — 139 чал.[3]
  • XIX стагоддзе: 1885 — 452 чал.[8]; 1897 — 1,1 тыс. чал.
  • XX стагоддзе: 1941 — 4,7 тыс. чал.; 1959 — 4,8 тыс. чал.; 1970 — 6,6 тыс. чал.; 1991 — 10,8 тыс. чал.; 1998 — 7,1 тыс. чал.[9]
  • XXI стагоддзе: 2004 — 8,0 тыс. чал.; 2005 — 8 329 чал.; 2006 — 8,5 тыс. чал.; 2008 — 8,4 тыс. чал.; 2009 — 8110 чал.[10]; 2016 — 7929 чал.[11]; 2017 — 7910 чал.[12]; 2018 — 8046 чал.[13]

ЗабудоваПравіць

У 1981 годзе створаны праект дэталёвага плана цэнтра Нароўлі. Асноўныя вуліцы горада забудоўваюцца 2—5-павярховымі дамамі. Утварылася некалькі мікрараёнаў. Рака Нараўлянка падзяляе горада на 2 жылыя масівы — заходні і ўсходні.

ЭканомікаПравіць

 
«Чырвоны Мазыранін»

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Працуюць ААТ «Чырвоны Мазыранін», Даччынае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нараўлянскі завод гідраапаратуры», ДСЛГУ «Нараўлянскі спецлясгас». Маецца гасцініца[14].

ІнфраструктураПравіць

АдукацыяПравіць

 
Алея герояў і школа мастацтваў

У Нароўлі працуюць 3 сярэднія школы, 4 дашкольныя ўстановы.

МедыцынаПравіць

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе гарадская бальніца.

КультураПравіць

 
Нараўлянскі гісторыка-этнаграфічны музей у гістарычным будынку XIX стагоддзя

Дзейнічае Нараўлянскі гісторыка-этнаграфічны музей, дом культуры, кінатэатр. Выдаецца раённая газета «Прыпяцкая праўда».

СлавутасціПравіць

 
Палац Горватаў
 
Помнік выселеным вёскам
  • Помнік выселеным вёскам

Страчаная спадчынаПравіць

  • Капліца (XIX ст.)
  • Сінагога (XVIII ст.)
  • Царква Святога Апостала Яна Багаслова (1760)

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 3,0 3,1 3,2 Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 348.
  4. Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]. — Минск : БелЭн, 2012. — С. 144.
  5. Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]. — Минск : БелЭн, 2012. — С. 140—148.
  6. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 442.
  7. Нароўля — парафія Узвышэння Святога Крыжа, Catholic.by
  8. Jelski A. Narowla // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. S. 917.
  9. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 296.
  10. Перепись населения — 2009. Гомельская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

ЛітаратураПравіць

  • Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]; сост.: Н. А. Голубева, Н. М. Усова, Л. В. Языкович; под научной редакцией В. И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.

СпасылкіПравіць