Вольга Мікалаеўна Галубовіч
Вольга Мікалаеўна Галубовіч (нар. 20 чэрвеня 1956) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах — адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.
Вольга Мікалаеўна Галубовіч | |
---|---|
Нараджэнне | 20 чэрвеня 1956 (68 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Трактаразаводскай акругі № 24 г. Мінска. Была намеснікам старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па справах жанчын, аховы сям’і, мацярынства і дзяцінства, а таксама членам Часовай камісіі Вярхоўнага Савета па ацэнцы дзеянняў членаў ГКЧП і падтрымаўшых іх грамадска-палітычных утварэнняў, органаў дзяржаўнай улады і кіравання, службовых асоб і грамадзянаў (1991 год).
Удзельнічала ў распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі. Сааўтар канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990 года), шэрагу законапраектаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сяргей Навумчык, Зянон Пазняк. Дэпутаты незалежнасьці. — Нью-Ёрк, Вільня, Варшава: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2010. — ISBN 978-9955-578-11-6.