Майсей Лейвікавіч Співак

Герой Савецкага Саюза

Майсей Лейвікавіч Співа́к[1] (22 снежня 191923 ліпеня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Майсей Лейвікавіч Співак
Дата нараджэння 25 студзеня 1919(1919-01-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 1943(1943-07-23) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род войскаў пяхота
Званне лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Яўрэй. Нарадзіўся ў сям'і рамесніка ў мястэчку Нароўля Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (зараз горад Нароўля).

Скончыў сямігодку, працаваў бухгалтарам.

У Чырвонай Арміі з 1939 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Пасля сканчэння вайны працягваў ваенную службу ў раёне горада Гродна. У 1940 годзе скончыў палкавую школу.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на Заходнім, Бранскім і Цэнтральным франтах. Удзельнічаў ў абароне Беластока, Гомеля, на Смаленскім напрамку, бітве пад Масквой і Курскай бітве.

Ад’ютант камандзіра 409-га стралковага палка (137-я стралковая дывізія, 48-я армія, Цэнтральны фронт) лейтэнант Співак вызначыўся 23 ліпеня 1943 года ў баях у раёне сяла Сцяпанаўскае (Свярдлоўскі раён, Арлоўская вобласць). У крытычны момант бою ўзначаліў батальён другога эшалону, павёў яго ў атаку, фарсіраваў раку Неруч, захапіў плацдарм і утрымліваў яго да падыходу асноўных сіл палка.
Лейтэнант М. Л. Співак загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў брацкай магіле на станцыі Зміёўка (Свярдлоўскі раён Арлоўскай вобласці).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 жніўня 1943 года лейтэнанту Співаку Майсею Лейвікавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Узнагароды правіць

Памяць правіць

 
Школа мастацтваў і Алея Славы нараўлянцаў (2010). Фота 2017 г.

Імем Героя названы вуліцы ў гарадах Нароўлі, Гомелі, Арле.

Імя і фатаграфія Майсея Співака ў Нароўлі былі размешчаны на пастаменце з таблічкай у Алеі Славы нараўляцаў[2].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Аллея Славы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць