1-ы Украінскі фронт
Першы Украінскі фронт — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне. Утвораны на паўднёва-заходнім кірунку 20 кастрычніка 1943 года па загадзе Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 года шляхам пераназвання Варонежскага фронту.
1-ы Украінскі фронт 1 Укр. Ф | |
---|---|
Гады існавання | 20 кастрычніка 1943 — 10 чэрвеня 1945 |
Краіна | СССР |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы СССР |
Тып | Фронт |
Удзел у | Вялікай Айчыннай вайне |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Камандуючыя войскамі, гл. спіс |
10 чэрвеня 1945 года быў расфарміраваны, яго палявое кіраўніцтва рэарганізавана ў кіраўніцтва Цэнтральнай групы войскаў Узброеных Сіл СССР.
Праведзеныя аперацыі
правіць- Кіеўская наступальная аперацыя, 1943
- Кіеўская абарончая аперацыя, 1943
- Жытомірска-Бярдзічаўская аперацыя
- Корсунь-Шаўчэнкаўская аперацыя
- Роўна-Луцкая аперацыя
- Праскураўска-Чарнавіцкая аперацыя
- Львоўска-Сандамірская аперацыя
- Сандамірска-Сілезская аперацыя
- Ніжнесілезская аперацыя
- Верхнесілезкая аперацыя
- Берлінская аперацыя
- Пражская аперацыя
Склад
правіцьПершапачатковы:
- 13-я армія
- 27-я армія
- 38-я армія
- 40-я армія
- 47-я армія
- 60-я армія
- 3-я гвардзейская танкавая армія
- 2-я паветраная армія
Злучэнні, якія ўваходзілі ў яго ў розны час:
- 1-я гвардзейская армія
- 3-я гвардзейская армія
- 5-я гвардзейская армія
- 6-я армія
- 18-я армія
- 21-я армія
- 28-я армія
- 31-я армія
- 52-я армія
- 59-я армія
- 1-я танкавая армія
- 2-я танкавая армія
- 4-я танкавая армія
- 6-я танкавая армія
- 4-я гвардзейская танкавая армія
- 8-я паветраная армія
- 2-я армія Войска Польскага
Камандаванне
правіцьКамандуючыя войскамі:
- генерал арміі Мікалай Фёдаравіч Ватуцін (кастрычнік 1943 — сакавік 1944);
- Маршал Савецкага Саюза Георгій Канстанцінавіч Жукаў (сакавік — май 1944);
- Маршал Савецкага Саюза Іван Сцяпанавіч Конеў (май 1944 — да канца вайны).
Члены Ваеннага савета:
- генерал-лейтэнант Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў (кастрычнік 1943 — жнівень 1944);
- генерал-маёр, генерал-лейтэнант Канстанцін Васільевіч Крайнюкоў (кастрычнік 1943 — да канца вайны).
Начальнікі штаба:
- генерал-лейтэнант Сямён Паўлавіч Іваноў (кастрычнік — лістапад 1943);
- генерал-лейтэнант Аляксандр Мікалаевіч Багалюбаў (лістапад 1943 — красавік 1944);
- генерал арміі Васіль Данілавіч Сакалоўскі (красавік 1944 — красавік 1945);
- генерал арміі Іван Яфімавіч Пятроў (красавік 1945 — да канца вайны).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 1-ы Украінскі фронт
- Фронт
- Усе франты Вялікай Айчыннай вайны