Фронт (вайсковае аб’яднанне)

Фронт (Ф) — фарміраванне, вышэйшае, да Другой сусветнай вайны, аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне войскаў (сіл) узброеных сіл на кантынентальным тэатры ваенных дзеянняў, прызначанае для правядзення стратэгічных ваенных аперацый па знішчэнні буйных варожых груповак або абароны жыццёва важных тэрыторый.

Фронт, англасаксонскія ўмоўныя абазначэнні, 1940 год.

Фронт прызначаны для выканання аператыўных і аператыўна-стратэгічных задач на адным са стратэгічных ці на некалькіх аперацыйных кірунках і выконвае іх шляхам правядзення аперацый і ваенных (баявых) дзеянняў, як правіла ва ўзаемадзеянні з суседнімі франтамі ці з аб'яднаннямі і злучэннямі, якія ўваходзяць у іх склад, таксама можа ўзаемадзейнічаць з аб'яднаннямі і злучэннямі відаў узброеных сіл дзяржавы ці саюзнікаў, або дзейнічае самастойна.

Пярэдняя частка фронту называецца Лініяй фронту.

Часцяком у прастамоўі фронтам называюць тэатр ваенных дзеянняў, напрыклад, Усходні фронт Першай сусветнай вайны.

Фронтам камандуе камандуючы войскамі фронту, ва УС СССР штатная катэгорыя пасадыгенерал арміі.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць