Ігнат Тадэвушавіч Горват
Ігнат Тадэвушавіч Горват (польск.: Ignacy Horwatt, руск.: Игнат Тадеушевич Горватт) (1764, Мазырскі павет, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая — каля 1826, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, пачынальнік узвышэння роду Горватаў. Мазырскі гродскі суддзя (1782—1795) і паралельна мазырскі цывільна-вайсковы камісар (1790—1793), дэпутат дваранства (вывадовы дэпутат) Рэчыцкага павета (1795—1801), старшыня рэчыцкага павятовага гранічнага (межавага) суда (1814—1817).
Ігнат Тадэвушавіч Горват | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Побаг» | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1764 |
||||||
Смерць |
каля 1826 |
||||||
Род | Горваты | ||||||
Бацька | Тадэвуш Горват[d] | ||||||
Жонка | Юзэфа з Рудніцкіх[d] | ||||||
Дзеці | 1) Аляксандр Ігнатавіч Горват (к.1800–1888); 2) Станіслаў Ігнатавіч Горват (1804—1884); 3) Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894); 4) Даніэль Ігнатавіч Горват (1811—1968); 5) Марыя Ігнатаўна Горват; 6) Францішка Ігнатаўна Горват; 7) Філіпіна (Феліцыя) Ігнатаўна Горват; 8) Кацярына Ігнатаўна Горват (1807—1891). | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Аўтограф |
![]() |
Паходжанне і сям’я
правіцьНалежаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Горватаў гербу «Побаг», прадстаўнікі якога займалі розныя земскія пасады ў Мазырскім павеце ВКЛ.
Быў сынам мазырскага ротмістра Тадэвуша Базылевіча Горвата і быў хрышчаны ў каталіцтва ў мазырскім касцёле ў 1764 годзе. Верагодна, нарадзіўся ў бацькавым маёнтку Ліпаў.
Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Юзэфай Феліцыянаўнай Рудніцкай (пам. пасля 04.05.1812), якая была дачкой шляхціца-каталіка Феліцыяна Бенядыктавіча Рудніцкага (каля 1747 — пасля 13.03.1816), палкоўніка польскіх войскаў, кавалера Ордэна Св. Станіслава, уладальніка маёнтка Паставічы Бабруйскага павета, і шляхцянкі-каталічкі Францішкі Багушэвіч.
Ад жонкі меў дзяцей, ахрышчаных у каталіцтва:
- 1) Аляксандр Ігнатавіч Горват (к.1800—1888). Жонка: Клацільда Вінцэнтаўна Валадковіч (1810—?)
- 2) Станіслаў Ігнатавіч Горват (1804—1884). Жонкі: 1) Ганна Паўлаўна Яленская (1812—?); 2) Габрыэля Эдвардаўна Ваньковіч (1822—1887)
- 3) Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894). Жонкі: 1) Людвіка Львоўна Оштарп (1807—?), 2) Міхаліна Адамаўна Вайніловіч (1848—1941)
- 4) Даніэль Ігнатавіч Горват (1810—1868). Жонка: Іфігенія Антонаўна Ратынская
- 5) Марыя Ігнатаўна Горват
- 6) Францішка Ігнатаўна Горват
- 7) Філіпіна (Феліцыя) Ігнатаўна Горват
- 8) Кацярына Ігнатаўна Горват (1807—1891). Муж: Геранім Антонавіч Кеневіч (1796/7—1884)
-
Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894)
-
Кацярына Ігнатаўна Горват (1807—1891), жонка Гераніма Антонавіча Кеневіча (1796—1884)
Службовая дзейнасць
правіцьІгнат Тадэвушавіч Горват змог дабіцца значных кар’ерных поспехаў у Мазырскім павеце ВКЛ — служыў на высокіх земскіх пасадах мазырскага гродскага суддзі (1782—1795) і паралельна мазырскага цывільна-вайсковага камісара (1790—1793), а пазней (пасля падзелаў Рэчы Паспалітай) у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі — служыў па выбару дваран на пасадзе вывадовага дэпутата (дэпутата дваранства) ад Рэчыцкага павета ў мінскім дваранскім дэпутацкім сходзе (1795—1801) і старшыні рэчыцкага павятовага гранічнага (межавага) суда (1814—1817)[1].
Ён не ўдзельнічаў у бураломных падзеях беларускай гісторыі канца XVIII — пачатку XIX ст., звязаных з паўстаннем 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі і падзеламі Рэчы Паспалітай, і яго маёнткі не былі секвестраваны расійскімі ўладамі[1].
Маёнткі
правіцьПад канец жыцця валодаў значным маёнткам Ліпаў у Рэчыцкім павеце. Займаўся там паспяховым вырабам гарэлкі[1]. Напрыклад, у 1809 г. у сваім лісце Ігнат Горват прапаноўваў былому мазырскаму павятоваму маршалку (1805—1808) Феліксу Янавічу Яленскаму купіць у яго гарэлкі, заўпэўніваючы, што яна «найлепшага гатунку, роўнай якой да таго не бачана»[1]. У 1829 г. яго сыны вырашылі падзяліць спадчыну.
Зноскі
- ↑ а б в г Раюк, А. Р. Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894): адміністратар і гаспадар… С. 24.
Літаратура
правіць- Горват, А. Усадьба Горваттов. Имение Липово / А. Горват // Radzima.org [Электронны рэсурс]. — [1].
- Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства, 1793—1917: биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск : Беларусь, 2016. — 396 с.
- Раюк, А.Р. Атон Ігнатавіч Горват (1809–1894): адміністратар і гаспадар / А.Р. Раюк // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. Сер. А. Гуманіт. навукі (гісторыя, філасофія, філалогія). — 2021. — Вып. 2. — С. 24—28.
- Раюк, А.Р. Нараўлянскі маёнтак дваран Горватаў: ад латыфундыі да фабрычнага цэнтру / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 4 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. – Минск : РИВШ, 2024. – Вып. 24. – Ч. 2. – С. 113–121.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.
- Boniecki, А. Herbarz polski. T.VII. — W-wa. 1905.
- Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s.
- Rostworowski, А. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe / А. Rostworowski. — Warszawa : Czytelnik, 2001. — 504 s.
- Żołtowska, J. Inne czasy i inni ludzie / J. Żołtowska. — Londyn, 1959.