Ян Мікалай Аскерка
Ян Мікалай Аскерка (22 снежня 1735 — 1796) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, стражнік польны літоўскі (1782—1789). Пасол Чатырохгадовага Сойма, удзельнік паўстання 1794 года.
Ян Мікалай Аскерка | |
![]() | |
Ян Мікалай Аскерка | |
![]() Герб «Мурдэліа» | |
Нараджэнне | 22 снежня 1735 |
---|---|
Смерць | 1796 |
Род | Аскеркі |
Бацька | Рафал Алойзы Аскерка |
Маці | Анэля з Паўшаў[d] |
Жонка | Барбара з Ракіцкіх[d] |
Дзеці | Рафал Міхал, Дамінік |
Узнагароды |
Ян Мікалай Аскерка быў адным з найбагацейшых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Валодаў Нароўляй і вёскамі вакол яе. Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1781) і Ордэна Белага Арла.
БіяграфіяПравіць
Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа», сын Рафала Алойзы і Анэлі з Паўшаў. Меў брата Антоні Яўхіма, разам з якім навучаўся ў Варшаве.
У 1756—1763 гадах удзельнічаў у Сямігадовай вайне. У 1764 годзе разам з усёй сям’ёй падтрымаў Станіслава Панятоўскага на выбарах караля, быў паслом на элекцыйным сойме ад Мазырскага павета; атрымаў пасаду мазырскага суддзі каптуровага. Быў паслядоўна мазырскім пісарам земскі (з 1768), падстолім (з 1769), войскім (1771—1781).
У 1781 годзе быў дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1782 годзе атрымаў пасаду польнага стражніка літоўскага. У 1784 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі сустрэчы караля ў Нясвіжы. У 1788 годзе абіраўся паслом ад Мазырскага павета на Чатырохгадовы Сойм.
У 1793 годзе быў адным з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты Мазырскага павета да паўстання; удзельнічаў у яе з’ездзе ў Хвойніках. У 1795 годзе арыштаваны расійскімі ўладамі і сасланы ў Сібір, маёнтак быў канфіскаваны. Памёр у 1796 годзе ў Табольску, яго сям’я здолела вярнуць невялікую частку ўладанняў — в. Канатопы.
Сям’яПравіць
У шлюбе з Барбарай Ракіцкай меў двух сыноў — Рафала Міхала і Дамініка — а таксама дачку Анелю, жонку Ігнацыя Прозара.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Пазднякоў В. Аскеркі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 258. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Małgorzata Złomska. Oskierka Jan Mikołaj // PSB T. XXIV/3. — Warszawa — Kraków 1979. S. 361.