Ордэн Святога Станіслава

польская ўзнагарода ў 1765—1831 гадах

Ордэн Святога Станіслава — цывільны ордэн у Рэчы Паспалітай, уведзены Станіславам Аўгустам у 1765 годзе. Існаваў да 1795 года Пасля адрачэння Станіслава Аўгуста пэўны час трактаваўся ім як яго прыватны. У 1815 годзе Аляксандр І захаваў ордэн у якасці ўзнагароды для ўраджэнцаў былой Рэчы Паспалітай.

Ордэн Святога Станіслава
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва польск.: Order Świętego Stanisława
Дэвіз Premiando incitat
Краіна
Тып ордэн[d]
Дата заснавання 1765
Статус {{{Статус}}}
Старэйшая ордэн Белага арла
Малодшая Virtuti Militari
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ордэн святога Станіслава

У 1831 года ордэн быў уключаны ў Капітул расійскіх ордэнаў.

1765—1831 правіць

Ордэнскае свята адзначалася 8 мая.

Стужка ордэна была чырвона з белымі палоскамі па краях. Свецкія асобы насілі крыж на стужцы праз правае плячо з шытай зоркай на левым боку грудзей, духоўныя асобы — на шыі.

За перыяд з 1765 г. па 1831 г. ордэнам было ўзнагароджана 1762 (паводле іншых звестак — 1774) чалавекі.

Дэвіз ордэна «Узнагароджваючы, заахвочваю».

1831—1917 правіць

Уключаны ў Капітулу расійскіх ордэнаў — стаў малодшым па старшынству ў іерархіі дзяржаўных узнагарод. У 1839 г. быў падзелены на 3 ступені. Ордэнам узнагароджваліся цывільныя, ваенныя, а таксама прыватныя (дабрачыннасць) учынкі.

У 1917 года быў ліквідаваны дэкрэтам савецкага ўрада.

Літаратура правіць

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. 2 т. Мінск, 2006. ISBN 985-11-0314-4
  • Norbert Wójtowicz: Praemiando Incitat. Order Świętego Stanisława, Warszawa 2007, ISBN 978-83-925702-0-2

Спасылкі правіць