Антоні Дзяконскі
Анто́ні Дзяко́нскі (польск.: Antoni Dziekoński; ? — 18 лістапада 1796) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падскарбі надворны літоўскі (1785—1791).
Антоні Дзяконскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Тызенгаўз | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Францішак Ксаверый Агінскі | ||||||
Пераемнік | Ян Мікалай Аскерка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XVIII стагоддзе | ||||||
Смерць |
18 лістапада 1796 ці 1812[1][2][…] |
||||||
Род | Дзяконскія[d] | ||||||
Бацька | Ян Валынец Дзяконскі | ||||||
Жонка | Караліна з Мізгераў[d] | ||||||
Дзеці | Казімір Дзяконскі[d] і Караліна з Дзяконскіх[d] | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Дзяконскіх герба «Кораб». Адзін з трох сыноў Яна Дзяконскага, уладальніка Чапліц пад Слуцкам.
Кар’еру пачаў земскім ваўкавыскім сурагатам. З 1765 года — ваўкавыскі стольнік, адначасова — пяцігорскі харунжы аддзелаў гетмана Агінскага.
У 1766 годзе ўдзельнічаў у вальным сойме ад Слонімскага павета. У 1775—1784 гадах — кансуляр Пастаяннай Рады. У 1766—1782 гадах — польны стражнік літоўскі.
У 1780 годзе на сойме, як прадстаўнік Скарбовай Камісіі Вялікага Княства Літоўскага абараняў сваю камісію ад абвінавачванняў паслоў, і перакідваў усю адказнасць на падскарбія Антонія Тызенгаўза. Карыстаўся вялікім даверам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1784 годзе суправаджаў яго на сойм у Горадні, дзе быў адказны за размяшчэнне караля.
У 1785 годзе атрымаў Ордэн святога Станіслава, а ў 1786 годзе — Ордэн Белага Арла.
Пасля смерці Антонія Тызенгаўза быў прызначаны надворным падскарбіем літоўскім. У 1786 годзе па просьбе караля кантраляваў выбары паслоў на пасольскіх сойміках Жмудзі, Коўна, Вількаміра, Смаленска.
Рэформ Чатырохгадовага сойма катэгарычна не прымаў, за што моцна крытыкаваўся пасламі Сойма. У 1791 годзе пад ціскам «патрыятычнай» партыі на Чатырохгадовым сойме адмовіўся ад пасады надворнага падскарбія літоўскага на карысць Тамаша Ваўжэцкага. У 1792 годзе браў удзел у Таргавіцкай канфедэрацыі. Адзін актыўных арганізатараў Гарадзенскага сойма 1793 года, памочнік расійскага пасла Сіверса.
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Каралінай з Мізгераў. Меў 3 сыноў: Юзафа, Міхала, Казіміра.
Зноскі
- ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/antoni-dziekonski-h-korab-zm-1812-podskarbi-nadworny-litewski
- ↑ Antoni Dziekoński // NUKAT — 2002.
Літаратура
правіць- Helena Waniczkowna. Antoni Dziekoński. Polski Słownik Biograficzny. Tom VI. Kraków. 1948. c. 131