Гродзенскі павет (Расійская імперыя)
Гродзенскі павет (руск.: Гродненский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Гродна.
Гродзенскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Гродзенская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Гродна | ||
Дата ўтварэння | 1795 | ||
Дата скасавання | 1920 | ||
Насельніцтва | 204,9 тыс. (1 897) | ||
Плошча | 4,3 тыс. км² | ||
Гісторыя
правіцьГродзенскі павет у складзе Слонімскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет адышоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 — да Гродзенскай. У 1920 годзе павет адышоў да Польшчы.
У 1921 г. Гродзенскі павет паводле Рыжскага міру трапіў у склад Польшчы, дзе замест яго быў створаны новы Гродзенскі павет.
Насельніцтва
правіцьПаводле перапісу 1897 года ў павеце пражывала 204,9 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 65,7 %; яўрэі — 19,9 %; рускія — 6,2 %; палякі — 5,7 %; літоўцы — 1,4 %. У павятовым горадзе Гродна пражывала 46 919 чал.[1]
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ 1913 годзе ў павеце была 21 воласць:[2]
|
|
Ураднікі павета
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Гродзенскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).