Гудзевічы
Гу́дзевічы[1] (трансліт.: Hudzievičy, руск.: Гудевичи) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гудзевіцкага сельсавета.
Аграгарадок
Гудзевічы
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1863 годзе тут было адкрыта народнае вучылішча.
У 1886 году Гудзевічы сталі цэнтрам воласці Гродзенскага павета. Дзейнічаў вінакурны завод, ветраны млын, піцейны дом, народнае вучылішча (96 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак), праваслаўная царква.
Насельніцтва
правіць- 1886 год — 172 жыхары, 15 дамоў.
- 1971 год — 201 жыхары, 61 дом.
- 1997 год — 662 жыхары, 196 дамоў.
- 2001 год — 727 жыхароў, 231 дом.
- 2009 год — 732 жыхары
- 2017 год — больш чым 700 жыхароў, 266 дамоў
Інфраструктура
правіцьЛазня ЗАТ «Гудзевічы» на 2 аддзяленні, банкамат, комплексна-прыёмны пункт.
- Ахова здароўя
У Гудзевічах дзейнічае ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі.
- Адукацыя
ДУА «Гудзевіцкая сярэдняя школа», ДУА «Гудзевіцкі дзіцячы сад», ДУА «Мастоўская дзіцячая школа мастацтваў».
- Культура
Установы культуры прадстаўлены філіялам «Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры» ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры», Гудзевіцкай бібліятэкай — цэнтрам нацыянальных культур ДУК «Мастоўская раённая бібліятэка», ДУА «Мастоўская дзіцячая школа мастацтваў». Дзейнічае літаратурна-краязнаўчы музей (каля 14 тысяч экспанатаў).
Славутасці
правіць- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1877 год, цагляная) — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
- Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей (1965).
- Рэшткі сядзібы Міклашэвічаў (XIX стагоддзе) — захаваліся слупы брамы.
Вядомыя асобы
правіць- Алесь Мікалаевіч Белакоз (1928—2016) — грамадскі дзеяч, музеязнаўца, настаўнік, краязнаўца.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гудзевічы
- Гудзевічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Аграгарадок Гудзевічы на сайце Radzima.org