Дубна (Мастоўскі раён)
Ду́бна[1] (трансліт.: Dubna) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубненскага сельсавета. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Мастоў, за 48 км ад Гродна, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна, на правым беразе Нёмана[2].
Аграгарадок
Дубна
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВядомы з 1387 года ўжо як цэнтр воласці (лац.: districtu Dubnensi) з прывілея вялікага князя Ягайлы[3], воласць Дубенскага «двара» ахоплівала абодва берага Нёмана. Пазней «двор» згаданы ў прывілеі вялікага князя Казіміра ад 23.7.1483 года на наданне возера паблізу Дубна віленскаму ваяводу Алехне Судзімонтавічу, да раней наданай суседняй Воўпы. У 1503 годзе вялікі князь Аляксандр даў Дубна з воласцю смаленскаму скарбніку князю Канстанціну Крошынскаму, яго жонцы і нашчадкам, як кампенсацыю за страчаныя на ўсходзе маёнткі да часу вызвалення іх ад маскоўцаў. Наданне пацвярджаў князю Крошынскаму ў 1506, 1509, 1512, 1531 гадах вялікі князь Жыгімонт Стары, а пасля смерці князя Канстанціна пацвярджаў і яго жонцы княгіні Ганне, якая запісала Дубна па сваёй смерці на карысць каралевы Боны.[4] 30 службаў сялян Дубенскай воласці як пасаг за князёўнай Крошынскай атрымаў вялікі пісар Копаць Васілевіч[5].
Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў у складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дубна ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Дубна ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе было цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.
У 1939 годзе Дубна ўвайшла ў БССР, дзе з 1940 года стала цэнтрам сельсавета.
Насельніцтва
правіць- 1997 год — 1058 жыхароў, 424 двары[2].
- 2010 год — 879 жыхароў
Вядомыя асобы
правіць- Пётр Антонавіч Крачэўскі (1879—1928) — палітычны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік
- Уладзімір Кіслы (нар. 1957) — мастак і рэстаўратар.
- Пётр Мікалаевіч Кобрынец (1946—1994) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1989). Кандыдат педагагічных навук (1972).
Славутасці
правіць- Царква Святога Мікалая (1844, 1864)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. I, zesz. 1. / wyd. ks. J. Fijałek, W. Semkowicz. Nr. 1. — Kraków, 1932. — S. 7.
- ↑ Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014 .- С. 372—394. — С. 373—374.
- ↑ Груша, Спірыдонаў, Вайтовіч, 2003. С. 36.
Літаратура
правіць- Груша А. І., Спірыдонаў М. Ф., Вайтовіч М. А. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга Публічных спраў 1 / рэдкал.: Г. Я. Галенчанка (адк. рэд.) і інш. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — 444 с.
- Dubno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 197.
- Дубна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 244.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубна (Мастоўскі раён)