Алехна Судзімонтавіч
Алехна Судзімонтавіч (Алехна Кміта[2]; ? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1448—1477), намеснік полацкі (1463—1477), ваявода віленскі (з 1477) і адначасна канцлер вялікі літоўскі (з 1478)[3].
Алехна Судзімонтавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Olechno Sudymuntowicz | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Кезгайлавіч | ||||||
Пераемнік | Мікалай Радзівіл Стары | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Лелюш | ||||||
Пераемнік | Станка Судзівоевіч[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Кезгайлавіч | ||||||
Пераемнік | Мікалай Радзівіл Стары | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XV стагоддзе | ||||||
Смерць | 1491 | ||||||
Род | Судзімонтавічы[d] | ||||||
Бацька | Судзімонт Доргевіч | ||||||
Жонка | Ядвіга з Манівідаў[d] | ||||||
Дзеці | Соф’я Судзімонтаўна[d][1] і Ядвіга Судзімонтаўна[d] |
Валодаў маёнткамі Докшыцы, Прусавічы, Далькевічы, Вольберавічы, Гняздзілава, Запонне, Нябышына, Палачаны, Лужаны, Занарач.
Біяграфія
правіцьЗ літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. З тай прычыны, што яго продкі не атрымалі герб у першай палове XV ст., карыстаўся «Пагоняй».
Упершыню згадваецца пад 1446, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Новагародку. У 1449—1453 был падкоморыем вялікага князя Казіміра, якому абавязаны сваім кар'ерным узростам. У 1458—1459 быў намеснікам гарадзенскім.
Ажаніўся з Ядвігай, дачкой Івашкі Манівідавіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Соф'я, жонка Аляксандра Гальшанскага
- Ядвіга, жонка спярша маршалка гаспадарскага Станіслава Мантоўта, потым кашталяна троцкага Станіслава Кезгайлы
- Аляксандра, жонка кракаўскага мечніка Мікалая Тэнчынскага (першы мяшаны шлюб літоўскай і польскай магнатэрыі)[3]
- Ганна, манашка-францысканка
Часам сярод дачок згадваюцца[3] віленскія манашкі Дарота і Святохна, што аднак не мае пераканаўчага пацверджання ў гістарычных крыніцах[4].
Зноскі
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 102.
- ↑ Wiśniewski J. Osadnictwo wschodniej Białostocczyzny: geneza, rozwój oraz zróżnicowanie i przemiany etniczne // «Acta Baltico-Slavica» T. XI, 1977. S. 7—78.
- ↑ а б в ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: «DiG», 2011. S. 127—136.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Алехна Судзімонтавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 219. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.