Вольберавічы

вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Во́льберавічы[1] Вольбаравічы, Ольбаравічы, Вярбілава[2] (трансліт.: Voĺbieravičy, руск.: Вольберовичи) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярэзінскага сельсавета. За 14 кіламетраў на ўсход ад г. Докшыцы, 226 кіламетраў ад Віцебска, 26 кіламетраў ад станцыі Параф'янава.

Вёска
Вольберавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Аўтамабільны код
2
Вольберавічы на карце Беларусі ±
Вольберавічы (Беларусь)
Вольберавічы
Вольберавічы (Віцебская вобласць)
Вольберавічы

ГісторыяПравіць

Узніклі не пазней як у XVI стагоддзі на тэрыторыі ўладанняў Манівідаў. У XVIIXVIII стагоддзях узгадваюцца як уласнасць кармелітаў. Уваходзілі ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства. З 1793 года ў Расійскай імперыі, у складзе Докшыцкага, з 1797 года — Барысаўскага павета. З 1924 года вёска ў Бярэзінскім сельсавеце Бягомльскага, у 19621965 гадах Глыбоцкага, у 19601962 гадах і з 1965 Докшыцкага раёна.

НасельніцтваПравіць

  • 350 жыхароў, 36 двароў (1886)
  • 69 жыхароў, 37 двароў (1996)

ІнфраструктураПравіць

Базавая школа, клуб, аддзяленне сувязі.

ЛітаратураПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Во́йберавічы
  2. Бунто, Я. У. Беразвечча / Я. У. Бунто //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. — С. 16.

СпасылкіПравіць